Вы тут

Узнагароджаны пераможцы конкурсу да 100-годдзя міліцыі


Урачыстая цырымонія была прымеркавана да Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Ветэранская арганізацыя аб’ядноўвае больш за 24 тысячы абаронцаў правапарадку, якія выйшлі на заслужаны адпачынак,  у яе межах створана 455 пярвічак. Арганізацыя, якая сёлета адзначыла сваё 25-годдзе, па праву лічыцца адной з самых масавых і актыўных у рэспубліцы. Са сцэны прагучалі словы ўдзячнасці ветэранам, шмат гаварылася аб пераемнасці пакаленняў і значнасці конкурсу.


Намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў

Намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў адзначыў: "Ветэраны - скарбніца вопыту і традыцый. Яны наш залаты фонд, своеасаблівы сплаў энергіі душ і сэрцаў". За шматгадовую добрасумленную і бездакорную службу ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках шэраг ветэранаў ўдастоіліся грамат і ўзнагарод.

Зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка да 100-годдзя беларускай міліцыі - яго святкаванне адбудзецца 4 сакавіка налета. Конкурс стаў стартам насычанай праграмы, якая разгорнецца напярэдадні юбілею. Усяго на суд журы даслалі парадку 900 работ у 7 катэгорыях: дзіцячы малюнак, твор выяўленчага мастацтва, фотаработа, плакат, літаратурна-мастацкі і паэтычны твор, песня.

Пераможцам у намінацыі “Твор выяўленчага мастацтва” стаў прафесіянал двойчы. Андрэй Шугай - оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку з горада Кобрына, у якога, да таго ж, ёсць мастацкая  адукацыя.

Пераможца ў намінацыі “Твор выяўленчага мастатства” оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Андрэй Шугай, г. Кобрын

- Я вучыўся па спецыяльнасці настаўнік малявання і чарчэння. Адзін год прапрацаваў у школе. З 2004 года - у міліцыі. Цяпер малюю ў сваё задавальненне, аддаю перавагу краявідам. На мой погляд, карціна павінна дарыць станоўчыя эмоцыі, таму за працу бяруся толькі ў добрым настроі. Часам калегі або знаёмыя просяць намаляваць партрэт у падарунак, мне прыемна гэта рабіць. У аснову маёй працы, якая перамагла на конкурсе, лёг рэальны выпадак: каля 10 гадоў таму я выцягнуў з вады хлапчука, які праваліўся пад лёд, - расказаў Андрэй.

Сярод удзельнікаў як аматары, так і прафесіяналы, аднак перад журы яны ўсе роўныя. Так лаўрэатамі конкурсу ў намінацыі «Лепшы літаратурна-мастацкі твор у прозе» сталі вучаніца 7 класа Маргарыта Садоўская, падпалкоўнік міліцыі Мікалай Аўтухоў і загадчык аддзялення для састарэлых і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Уладзімір Мажылоўскі. Пераможцам сярод паэтаў стала дзевяцікласніца Ангеліна Далганава. Акрамя таго, адбылася прэм'ера песень лаўрэатаў конкурсу.

Лаўрэат конкурсу ў намінацыі «Лепшы літаратурна-мастацкі твор у прозе» вучаніца 7 класа Маргарыта Садоўская, г.Магілёў

Як паведаміў Аляксандр Кобрусеў, незадоўга да даты святкавання юбілею міліцыі запланавана адкрыццё ў абноўленым выглядзе музея МУС, які зараз зачынены на рэстаўрацыю. Нацыянальны банк і РУП "Белпошта" рыхтуюць памятныя манеты і маркі. Будзе выпушчаны 8-серыйны дакументальны цыкл пра гісторыю беларускай міліцыі, а таксама зняты мастацкі фільм.

Дар’я КАСКО.

kasko@zviazda.by

Фота прадастаўлена прэс-службай МУС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».