Вы тут

Стартуюць дакументальныя фільмы «Два бакі алімпійскага медаля»


Яшчэ раз узгадаць пра мінулыя Алімпійскія і Параалімпійскія гульні ў Рыа, успомніць смак перамог, а таксама даведацца пра асабістыя церні алімпійскіх прызёраў на шляху да зорак — усё гэта прапануе гледачам тэлеканал «Беларусь 5» у новым цыкле дакументальных фільмаў «Два бакі алімпійскага медаля». Першы фільм выйдзе ў эфір ужо 20 лістапада.


Кожная серыя прысвечана канкрэтнаму спартсмену або камандзе: пра іх расказваюць трэнеры, каментатары, сябры і сваякі, якія бачылі шлях да перамогі, што называецца, «знутры». Сярод герояў фільма, напрыклад, алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, сярэбраныя прызёры Алімпіяды-2016 цяжкаатлеты Дар'я Навумава і Вадзім Стральцоў, бронзавая прызёрка Рыа Аляксандра Герасіменя, а таксама сапраўдны герой сёлетняй Параалімпіяды плывец Ігар Бокій, які заваяваў ажно 7 медалёў і паставіў гэтай лічбай своеасаблівы рэкорд. «Усе нашы героі аказаліся вельмі сціплымі людзьмі, якіх не закранула «зорная хвароба», таму і інтэрв'ю з імі атрымаліся шчырымі і адкрытымі», — зазначыла аўтар праекта Улада Сарокіна.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Медалі з абодвух бакоў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.