22 лістапада 2016 года ў гімназіі горада Чэрвень пройдзе літаратурнае свята “Чэрвеньскія карані Максіма Багдановіча”, прысвечанае 125-годдзю са дня нараджэння паэта.
Па Ігуменшчыне праляглі многія гістарычныя шляхі, якія вабяць даследчыкаў неразгаданымі таямніцамі мінулага. Чэрвеньскія краязнаўцы кажуць аб іх шанцаванні ў тым, што тут свае першыя крокі рабілі продкі Максіма Багдановіча. Чэрвеньская зямля надзяліла гэтых людзей прыгажосцю і талентам. Менавіта пра тое, як загаралася зорка Максіма, і раскажуць падчас “круглага стала” мясцовыя краязнаўцы, а таксама госці са сталіцы. Мерапрыемства праходзіць пры непасрэднай падтрымцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Акрамя таго, удзельнікаў літаратурнага свята чакае падарожжа па самім Чэрвені. Асаблівым прыпынкам стане месца, дзе зараз знаходзіцца будынак стаматалогіі. Тут 2 ліпеня 1999 года была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Апанасаўны Мякоты, маці Максіма Багдановіча. На гарадскіх могілках у Чэрвені знойдзена магіла дзеда Максіма Багдановіча па матчынай лініі.
Алена Стэльмах
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.