Вы тут

Журналістам з Расіі паказалі Магілёўшчыну


З трохдзённым візітам вобласць наведалі каля 100 журналістаў з 51 рэгіёна Расійскай Федэрацыі. Такі вялікі склад пішучай браціі гасціў тут упершыню. У Магілёве яны азнаёміліся з работай вядучых прадпрыемстваў — «Бабуліна крынка», «Ліфтмаш», «Тэхналіт», пабывалі ў дзіцячай абласной бальніцы, школе №45. Асобны дзень быў прысвечаны паездцы па Шклоўскім раёне, дзе яны паназіралі, як працуе адкрытае акцыянернае таварыства «Александрыйскае», прагуляліся па вуліцах аграгарадка Александрыя, а ў Шклове наведалі Лядовую арэну, якую 12 лістапада ўрачыста адкрыў Прэзідэнт краіны.


У расійскіх журналістаў была таксама добрая магчымасць задаць свае пытанні непасрэдна кіраўніку вобласці Уладзіміру Даманеўскаму. На ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме ім прадэманстравалі невялічкі фільм пра дасягненні вобласці і расказалі пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі. Уладзімір Даманеўскі паведаміў, што Магілёўская вобласць паспяхова супрацоўнічае з 89 рэгіёнамі Расіі, мае моцныя стасункі ў сферы культуры, адукацыі, эканомікі і турызму. Асноўныя наведвальнікі магілёўскіх аграсядзіб менавіта расіяне. Старшыня аблвыканкама таксама нагадаў, што сёлета ў Магілёве адбылося пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, іншыя знакавыя для двух народаў сустрэчы.

Работнікаў расійскіх СМІ цікавілі розныя пытанні, пачынаючы ад супрацоўніцтва і заканчваючы станам беларускай мовы. Аляксей Бялянчаў з газеты «Вечерняя Москва», напрыклад, спытаўся, якія яшчэ кропкі сутыкнення, акрамя аграэкатурызму, лічацца сёння найбольш перспектыўнымі. Кіраўнік вобласці паведаміў, што сур'ёзная стаўка робіцца на прамысловасць, бо Магілёўшчына на чвэрць —  індустрыяльны рэгіён. Сярод прадпрыемстваў, якія цесна супрацоўнічаюць з расійскімі партнёрамі, — «Ліфтмаш», «Бабуліна крынка», «Хімвалакно». Магілёў, у сваю чаргу, вывучае вопыт бранскіх калег па вырошчванні бульбы.

Прадстаўніка выдання «Советская Чувашия» Аляксандра Ягорава цікавілі падрабязнасці апошняга візіту Прэзідэнта ў Магілёўскую вобласць. Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што на павестцы дня кіраўніка было адразу некалькі сур'ёзных пытанняў — стварэнне буйнога холдынга мяса-малочнага накірунку ў Шклоўскім раёне, развіццё і мадэрнізацыя магілёўскага прадпрыемства «Хімвалакно», а таксама распрацоўка генплана Магілёва, які Прэзідэнт будзе зацвярджаць налета. Акрамя гэтага, у Шклове і Магілёве з яго ўдзелам былі адкрыты два важныя аб'екты — Лядовая арэна і мост цераз Днепр.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама таксама даў вычарпальныя адказы на пытанні аб падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў і забяспечанасці імі раёнаў, падтрымцы праектаў у галіне культуры, прафарыентацыі і ступені патрэбнасці ў замежнай рабочай сіле, кошце «камуналкі» для насельніцтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».