Вы тут

Новы прэзідэнт Малдовы можа ініцыяваць змяненне Канстытуцыі


Новаабраны прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон будзе дамагацца датэрміновых парламенцкіх выбараў і не выключыў правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Ігар Дадон падкрэсліў, што цяперашнюю парламенцкую большасць прадстаўляюць іншыя партыі, не згодныя з праграмай Партыі сацыялістаў, якую прадстаўляе ён.


«Мы зрабілі першы крок, яшчэ вельмі сур'ёзная барацьба наперадзе, але мы да яе гатовы», — заявіў прэзідэнт. Ён прызнаў, што ва ўмовах, калі практычна ўсе паўнамоцтвы сканцэнтраваныя ў руках урада і парламента, новаму прэзідэнту будзе няпроста праводзіць сваю палітыку, але адзначыў, што ў прэзідэнта, выбранага напрамую ўсім народам, ёсць маральныя правы патрабаваць рэформаў і змен. «Калі парламенцкая большасць не пагодзіцца з меркаваннем прэзідэнта, якога выбраў увесь народ, тады прэзідэнт можа выйсці на рэферэндум, памяняць Канстытуцыю, папрасіць больш паўнамоцтваў ці роспуску парламента», — канстатаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».