Вы тут

Андрэй Кабякоў: Макраэканамічная стабільнасць дасягнута


У Савеце міністраў падчас чарговага пасяджэння падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за дзевяць месяцаў бягучага года. Па словах Андрэя КАБЯКОВА, прэм'ер-міністра Беларусі, ураду ўдалося дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі. Акрамя таго, на мерапрыемстве былі разгледжаны крокі і ход рэалізацыі Указа Прэзідэнта № 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу» краіны.


Добрыя лічбы вяртаюцца

Статыстыка за 10 месяцаў сведчыць аб паступовым аднаўленні росту па большасці асноўных паказчыкаў развіцця. «Выправілася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы: па вытворчасці прадукцыі на 3,8% перавысілі ўзровень мінулага года. Штомесяц падцягваецца да ўзроўню мінулага года прамысловасць — 98,5%. Пры гэтым Беллегпрам, Мінпрам, Белдзяржхарчпрам, Міністэрства аховы здароўя (фармпрамысловасць) перавысілі ўзровень мінулага года на 0,8 — 6,8%. Аб'ёмы вытворчасці адноўлены ў 8 з 13 падсекцый апрацоўчай прамысловасці», — прыводзіць словы Андрэя Кабякова прэс-служба Саўміна.

Рэнтабельнасць продажаў вырасла да 7,4%, па прамысловасці — да 7,9%. Узровень інфляцыі за 10 месяцаў склаў 109,2%. Для параўнання, па 9 месяцах гэты паказчык — 108,3% пры прагнозе ў 109%. Таксама збалансаваны знешні гандаль таварамі і паслугамі. Сальда за 9 месяцаў станоўчае — 391 мільён долараў ці 1,1% ад ВУП пры прагнозе 0,5%.

Па словах кіраўніка Савета Міністраў, Урад з Нацбанкам вымушаны былі выкарыстаць жорсткія меры па бюджэтнай кансалідацыі і балансіроўцы плацежнага балансу, «не ўключаючы пры гэтым друкарскі станок». Было зніжана дырэктыўнае крэдытаванне, сталі больш жорсткімі патрабаванні банкаў да ацэнкі інвестыцыйных праектаў. «Несумненна, такія меры аказалі стрымліваючы ўплыў на эканамічны рост, інвестыцыйную дзейнасць і стан грашовых даходаў насельніцтва. Але пры гэтым, «прасядаючы» колькасна, мы маем якаснае паляпшэнне макраэканамічных параметраў», — канстатаваў прэм'ер.

Экспарт пайшоў угару

Экспарт тавараў і паслуг у вартасным выражэнні за 9 месяцаў скараціўся на 12,5% пры падзенні сусветных экспартных цэн на 16%. «Пры гэтым фізічныя аб'ёмы экспарту тавараў выраслі да 100,4%, а па інвестыцыйных і спажывецкіх нехарчовых таварах экспарт вырас і ў грашовым выражэнні на 9,8 і 15,7 працэнта адпаведна», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым павелічэнне экспарту тавараў адзначаецца па пазіцыях «машыны і абсталяванне», «транспартныя сродкі», «тэкстыльныя вырабы».

Станоўчыя вынікі па экспарце тавараў — у Мінбудархітэктуры, канцэрна «Беллегпрам», Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў, па экспарце паслуг — у Міністэрства аховы здароўя, горада Мінска і Брэсцкага аблвыканкама. Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што калі не ўлічваць уплыў нафты, нафтапрадуктаў і калію, то астатняя эканоміка за 9 месяцаў па знешнегандлёвым сальда таварамі і паслугамі спрацавала лепш, чым у 2015 годзе, на 1,03 мільярда долараў. Паводле яго слоў, такая збалансаванасць знешняга гандлю спрыяе захаванню тэндэнцый на ўнутраным валютным рынку.

Акрамя таго, прэм'ер звярнуў увагу, што стабілізаваны валютны рынак, паляпшаецца сітуацыя на крэдытна-дэпазітным рынку. «Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва за 10 месяцаў прыраслі на 203 мільёны рублёў (дэнамінаваныя) і толькі за апошні месяц павялічыліся на 78 мільёнаў. Гэта ва ўмовах, калі стаўкі па такіх дэпазітах зніжаюцца», — распавёў прэм'ер-міністр.

Пытанне аб павышэнні эфектыўнасці

Што тычыцца параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, то з сямі найважнейшых выконваюцца два. «Па ВУП за 10 месяцаў адстаём ад адпаведнага перыяду 2015 года на 2,8%. Па валавым рэгіянальным прадукце (9 месяцаў) ні адзін з рэгіёнаў не дасягнуў узроўню мінулага года. Плюс да гэтага — пастаянныя праблемы са своечасовай выплатай заработнай платы ў арганізацыях вобласці», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Пакуль не ўдалося вырашыць задачы па зніжэнні сабекошту прадукцыі, колькасць стратных арганізацый сёлета на 13% вышэй, чым у мінулым годзе на 1 кастрычніка. «Але ў цэлым арганізацыямі краіны атрыманы чысты прыбытак 3,7 мільярда дэнамінаваных рублёў, які за год вырас на 18% у параўнанні з 1 кастрычніка 2015-га», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што ёсць пытанні і са стварэннем новых працоўных месцаў. «Задачу, вызначаную Указам №78 аб штогадовым стварэнні не менш як 50 тысяч новых працоўных месцаў, выконваем. За 9 месяцаў ужо створана 54,2, у тым ліку 29,2 тысячы на новых прадпрыемствах. Але пры гэтым колькасць занятых у эканоміцы знізілася на 60 тысяч чалавек. Няма поўнай яснасці, ці дастаткова ствараемых рабочых месцаў для вырашэння праблем занятасці насельніцтва», — звярнуў ён увагу. Андрэй Кабякоў нагадаў, што Указам №78 усе неабходныя паўнамоцтвы на прыняцце рашэнняў на месцах, у тым ліку ў дачыненні да неэфектыўна працуючых суб'ектаў гаспадарання, дадзены.

Таксама прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што пачынаецца падрыхтоўка да навагодніх святаў. «Сітуацыя на спажывецкім рынку павінна быць кіраванай. Таму прашу міністра (антыманапольнага рэгулявання і гандлю. — «Звязда») Уладзіміра Калтовіча звярнуць на гэта асаблівую ўвагу, у тым ліку на асартымент і кошты, арганізаваць адпаведную работу», — даў распараджэнне Андрэй Кабякоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Макраэканамічная стабільнасць дасягнута

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».