Вы тут

Якія перспектывы ёсць у беларуска-турэцкага супрацоўніцтва?


Апошнія дні мінулага тыдня прайшлі пад знакам «беларуска-турэцкага супрацоўніцтва». Сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў — Беларусі і Турцыі — і дасягнутыя імі дамоўленасці аб далейшай сумеснай рабоце, а таксама правядзенне буйнейшага бізнес-форуму дагэтуль застаюцца нагодай для абмеркавання. «Звязда» спытала ў членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы аб тым, якімі яны ўбачаць перспектывы беларуска-турэцкага супрацоўніцтва.


Сяргей ГАЙДУКЕВІЧ, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, станоўча ацэньвае гэту падзею і бачыць у ёй два галоўныя аспекты. «Беларусь зараз вядзе мудрую знешнюю палітыку, выступаючы ў якасці міратворцы і ва ўкраінскім пытанні, і ў якасці пасрэдніка ў дыялогу паміж Расіяй і Еўропай», — мяркуе ён. На думку члена верхняй палаты беларускага парламента, Турцыя мае непасрэднае дачыненне да падзей на Блізкім Усходзе. Таму такое супрацоўніцтва робіць Беларусь спрычыненай да геапалітычных падзей, хоць напрамую наша краіна ў іх не ўдзельнічае.

Калі зірнуць з эканамічнага пункту гледжання, то мы можам выступаць «як мост паміж Расіяй, Еўропай і Турцыяй» у плане паставак прадукцыі і тавараў. Беларусь можа стаць пляцоўкай для стварэння сумесных беларуска-турэцкіх прадпрыемстваў, з улікам таго, што яна цяпер уключана ў больш буйныя міжнародныя аб'яднанні — Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі і Еўразійскі эканамічны саюз.


Алег РУМО, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце 9-й гарадской клінічнай бальніцы, лічыць, што прыезд прэзідэнта такой буйной краіны і перспектыўнага эканамічнага партнёра Беларусі, як Турцыя, з якой мы развіваем супрацоўніцтва ў розных кірунках, успрымаецца з вялікім запалам. «Падтрымка на высокім узроўні, безумоўна, станоўча паўплывае на развіццё двухбаковых адносін нашых дзяржаў. Мяркую, у найбліжэйшы час узмоцніцца ўзаемны тэхналагічны ўплыў на асобныя галіны вытворчасці і навукі», — лічыць Алег Румо.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Акцэнт на тэхналагічнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?