Вы тут

Затрыманы серыйны згоншчык


23-гадовы мінчанін падазраецца ў здзяйсненні двайнога згону.


Дзякуючы камерам відэаназірання, усталяваным на даху крамы з боку вуліцы Брыкета, затрыманы падазраваны ў здзяйсненні згону матацыкла «Xopc Z-150». Было ўстаноўлена, што зламыснік датычны яшчэ да аднаго такога выпадку.

Матацыкл мінчанін неўзабаве прадаў, пасля чаго адправіўся да сяброў у Вілейку. Атрыманыя за «двухколавага каня» сродкі пасля некалькіх застолляў скончыліся. У ходзе чарговага сумеснага распівання спіртных напояў хлопец скраў ключы ад аўтамабіля «Форд», які належыць яго сябру, і забраў машыну. Раніцай кампанія не выявіла ні хлопца, ні аўто, пасля чаго звярнулася з заявай у міліцыю. А ў гэты час згоншчык ужо даехаў да Мінска, дзе і быў затрыманы сышчыкамі.

Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, устаноўлена, што хлопец прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Яшчэ ў 2013 годзе ён здзейсніў згон шасці аўтамабіляў, а праз месяц пасля вызвалення зноў узяўся за старыя крымінальныя справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?