Вы тут

На пераезд трох месяцаў хопіць?


Мы, як маладая сям'я, мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і пабудавалі кааператыўную кватэру. Дом наш ужо здадзены ў эксплуатацыю, таму ў інтэрнаце, дзе пакуль жывём, усё настойлівей пачынаюць казаць, што пара высяляцца. Але ж пераехаць у сваю кватэру мы яшчэ не можам з-за будаўнічых дэфектаў і недаробак. Ці ёсць закон, каб выселіць нас прымусова? І ў які тэрмін?

С.М., Мінскі раён.


У адпаведнасці з п. 61 Палажэння аб інтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2013 № 269) наймальнікі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце, члены, былыя члены іх сем'яў падлягаюць высяленню з інтэрната, у прыватнасці, у выпадку спынення альбо скасавання дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце.

Паводле п. 10.3 Тыпавога дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2013 № 269, далей — Тыпавы дагавор найму) дагавор можа быць скасаваны, у прыватнасці, у выпадку наяўнасці (у наймальніка жылога памяшкання ў інтэрнаце) у дадзеным населеным пункце ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду жылых памяшканняў агульнай плошчай 15 кв. м і больш (у г. Мінску — 10 кв. м і больш) на аднаго чалавека, якія адпавядаюць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням.

У адпаведнасці з падп. 10.4 і п. 14 Тыпавога дагавора найму, у выпадку, калі наймальнік і члены яго сям'і, якія пражываюць сумесна з ім, з'яўляюцца членамі арганізацыі забудоўшчыкаў (у дадзеным выпадку — ЖБК), то дагавор можа быць скасаваны па заканчэнні трох месяцаў пасля здачы жылога дома ў эксплуатацыю. Пры скасаванні дагавора наймальнік і члены яго сям'і абавязаны вызваліць жылое памяшканне на працягу трох сутак (калі іншы тэрмін не вызначаны Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь або дагаворам). У выпадку адмовы наймальнік і члены яго сям'і падлягаюць высяленню з жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Наймальнікі, якія выбываюць з жылога памяшкання ў інтэрнаце, абавязаны здаць па акце аб здачы жылога памяшкання жылое памяшканне ў інтэрнаце, а таксама ўсю маёмасць, якія лічацца за імі, у належным стане. У выпадках няздачы ўказанай маёмасці альбо яе псавання, знішчэння наймальнік абавязаны пакрыць прычыненую шкоду.

Спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж бакамі па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце, вырашаюцца ўпаўнаважанымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй альбо ў судовым парадку.

Віктар Савіцкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.