Вы тут

Сталіца выбірае "Звязду"


Колькасць падпісчыкаў нашай газеты ў Мінску з цягам часу не тое, што не змяншаецца, а наадварот павялічваецца. Чаму мы, прызнаемся, вельмі рады, бо пагадзіцеся, прыемна адчуваць, што сталіца выбірае "Звязду".


Нашы сябры і дарадцы -- намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталья Чухманава.

Чытаюць нас ва ўсіх без выключэння раёнах, і звяздоўцы імкнуцца ўсяляк заахвоціць самых адданых падпісчыкаў. Каб і надалей найстарэйшае беларускае выданне (як-ніяк "Звяздзе" налета спаўняецца сто год!) прыходзіла па ўжо прывычных адрасах.

Падзяка ад рэдакцыі -- начальніку аддзела сацыяльнага развіцця Мінскага Камароўскага рынку Івану Ткачуку...

Арганізацыя падпіскі - справа надзвычай адказная. Менавіта такі падыход практыкуюць, да прыкладу, у Савецкім раёне горада Мінска.  Адсюль і станоўчыя вынікі распаўсюджвання тут друкаванага слова. Як заўважыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, найбольшы эфект мае менавіта сумесная праца.

... і намесніку галоўнага урача 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна Мінска Вадзіму Касцюкову

Выпісваюць нас шэраг арганізацый раёна, а лепшымі з лепшых па выніках падпіскі на другое паўгоддзе 2016-га былі прызнаны Мінскі Камароўскі рынак, а таксама 34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Савецкага раёна Мінска. Яны атрымалі ад "Звязды" памятныя падарункі. Прыемна іх было ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць сябрам нашай газеты. Перакананы, што ў Савецкім раёне "Звязда" і надалей застанецца адным з найбольш запатрабаваных перыядычных выданняў. Тым больш, што наступны год шмат у чым адметны. Застаемся разам!

Фота Яўгена Пясецкага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».