Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.


«Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палiтыкi, якая грунтуецца на сумленнасцi, адказнасцi, пошуку перамен, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Сваёй актыўнай, шчырай i смелай пазiцыяй у ходзе перадвыбарнай кампанii Вы ўзварухнулi амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыi».

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь у знешнепалiтычнай дзейнасцi заўсёды прытрымлiвалася неабходнасцi канструктыўнага супрацоўнiцтва са Злучанымi Штатамi Амерыкi. «Спадзяюся, што пад Вашым кiраўнiцтвам нармалiзацыя адносiн памiж нашымi краiнамi прадоўжыцца», — адзначыў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергii i настойлiвасцi ў выкананнi перадвыбарных абяцанняў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.