Вы тут

Навiны з кiнафестывалю «Лiстапад»


Iдуць апошнiя днi Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад», i наблiжаецца цырымонiя закрыцця. Яна адбудзецца заўтра ў кiнатэатры «Масква». А ў гэты час журы ўжо назвала пераможцаў конкурсу нацыянальных кiнашкол i конкурсу фiльмаў для дзiцячай i юнацкай аўдыторыi «Лiстападзiк».


Кiно на час фестывалю заняло ў нашым жыццi ўвесь эфiр. З ранiцы да вечара мы глядзiм фiльмы розных праграм «Лiстапада», горача абмяркоўваем апраўданасць драматургiчных хадоў i дысцыплiнавана прытрымлiваемся дэвiза сёлетняга форуму «Насустрач натхненню».

Журы конкурсу нацыянальных кiнашкол вырашыла аддаць прыз «За найлепшы фiльм конкурсу маладога дакументальнага кiно» iзраiльскай карцiне «Мой сябар, Янiў» Мааяна Шварца. Беларуская карцiна «Паспець пачуць цiшыню» Ягора Бякава атрымала дыплом «За здольнасць аўтара ствараць i падтрымлiваць асаблiвую атмасферу фiльма», а расiйская стужка «Агонь» Надзеi Захаравай узяла дыплом «За найлепшую аператарскую работу». Украiнскi фiльм «Дом» Ганны Корж адзначаны дыпломам «За асаблiвага пратаганiста i здольнасць рэжысёра паказаць яго гiсторыю». I, нарэшце, дыплом «За творчы падыход i развiццё формаў расповеду гiсторыi» дастаўся Мiжнароднай кiнашколе «Doc nomads».

Сваю работу таксама завяршыла журы «Лiстападзiка». Яно зрабiла стаўку на стужкi для юнацтва. Прыз «За найлепшы фiльм» адышоў французскай карцiне «Мiкроб i бензiн» Мiшэля Гондры — рэжысёра, што зняў у нейкiм сэнсе культавую карцiну «Вечнае ззянне чыстага розуму» з Джымам Кэры i Кейт Уiнслет у галоўных ролях. Дарэчы, фiльм «Мiкроб i бензiн» можна глядзець па дасягненнi сямнаццацi гадоў — конкурс «Лiстападзiк» i яго вынiкi паказваюць, як трансфармуецца сучаснае дзiцячае кiно, якое ў чыстым выглядзе сябе ўжо зжыло.

Прыз «Найлепшая дзiцячая роля» адышоў нямецкаму фiльму «Прыгоды Нэлi» Дамiнiка Весэлi, а «Найлепшая работа дарослага акцёра ў дзiцячым фiльме» — Джордану Прэнцiсу, што сыграў у карцiне «На ўзроўнi вачэй», — яна ж атрымала Спецыяльны прыз журы. Апроч гэтага былi размеркаваныя «Залаты Лiстападзiк» i некалькi дыпломаў.

Вынiкi асноўных конкурсаў iгравога i дакументальнага кiно, «Маладосцi на маршы» i Нацыянальнага конкурсу будуць агучаны заўтра, падчас цырымонii закрыцця. Дарэчы, паказы работ Конкурсу беларускага кiно праходзяць з самымi актыўнымi дыскусiямi. Вiдавочна, таму, у першую чаргу, што самi аўтары прадстаўляюць свае карцiны, але, напэўна, прычына хаваецца i ў блiзкасцi iнтарэсаў беларускiх аўтараў i мясцовай публiкi.

Фестывальная насычанасць прыйдзе да свайго лагiчнага завяршэння — наступiць час аналiтыкi i рэфлексii. Агляды праграм, рэцэнзii, iнтэрв'ю чытайце на старонках «Звязды» ў блiжэйшыя днi.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шэпты i крыкi «Лiстапада»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.