Вы тут

Гатуем пірог «Яблычны Спас»


Пірог уяўляе сабой удалае спалучэнне рассыпістага пясочнага цеста, мяккага далікатнага ванільнага тварагу, салодкіх яблыкаў з карычнай ноткай і верхняга пласта безэ.


Спатрэбіцца. Для цеста: 1,5 шклянкі мукі, 2 ст. л. цукру, 100 г сметанковага маргарыну (можна ўзяць масла), 50 г смятаны, 1 жаўток, 0,5 ч. л. соды. Для тварожнага пласта: 250 г тварагу, 3 ст. л. цукру, 1 жаўток, ванілін. Для яблычнага пласта: 4-5 сярэдніх яблыкаў, карыца. Для безэ (суфле): 2 бялкі ад вялікіх яек, цукар.

Разаграваем духоўку да 180—190 °С. Злучаем жаўток, цукар, растоплены маргарын, смятану, разрыхляльнік; змешваем да аднароднай масы. У сумесь прасейваем муку, замешваем мяккае пясочнае цеста. Размяркоўваем яго па форме, робім невысокія борцікі, праколваем відэльцам.

Тварог расціраем з цукрам, жаўтком, ванілінам. Размяркоўваем тварожную масу над пясочнай. Чысцім яблыкі ад скуркі і ад насення, наразаем на тонкія скрылікі. Раўнамерна выкладваем яблычныя кавалачкі на тварожны пласт, пасыпаем карыцай. Ставім пірог у духоўку і выпякаем 25—30 хвілін.

Тым часам рыхтуем безэ: узбіваем бялкі, паступова дадаём цукар. Для суфле досыць пары лыжак цукру, а для безэ трэба больш. У любым выпадку бялкі трэба ўзбіваць да ўстойлівых пікаў. Выкладваем бялковую масу на верх пірага і выпякаем яшчэ 10—15 хвілін (агонь зменшыць да 170 °С).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.