Вы тут

У Брэсце затрымалі «мінёра»


Даўнавата ў Брэсце не было «мінёраў», дык знайшоўся прыезджы — з Магілёўшчыны.


35-гадовы мужчына зайшоў у кабінку таксафона ў самым цэнтры горада, набраў нумар «102» і паведаміў, што гарыць аўтавакзал, а ўнутры памяшкання закладзена бомба. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Брэсцкага абласнога УУС, на месца прыбылі вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы, быў праведзены ўвесь комплекс мерапрыемстваў. З вакзала эвакуявалі 20 чалавек. Памяшканне агледзелі, небяспечных прадметаў не знайшлі. З дапамогай запісу відэакамеры ў раёне размяшчэння таксафонаў хутка вылічылі тэлефоннага «мінёра». Ім аказаўся жыхар вёскі з Магілёўскага раёна, які раней прыцягваўся да адказнасці за наўмысны падпал. Як высветлілася, у Брэст ён прыбыў у пошуках новых прыгод, начаваў на вуліцы, вёў бадзяжны лад жыцця. Заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пазабаўляўся на справу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.