Вы тут

Адбыўся пяты Міжнародны літаратурны фестываль «Берагі дружбы»


Ён прайшоў у Неклінаўскім раёне Растоўскай вобласці. На свята сабраліся літаратары і аматары паэзіі з розных краін. Пра гэта паведамляе партал Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі belros.org.


У гэтым годзе фестываль стаў не толькі юбілейным. На ім былі падведзены вынікі Першага Міжнароднага маладзёжнага фестываля-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў. Яго прэзентацыя адбылася 2 верасня 2016 года на «Славянскіх літаратурных дажынках" у Гомелі і 4 верасня 2016 года на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове. Пры дапамозе Міністэрстваў культуры Растоўскай вобласці і Беларусі, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі. рэгіянальных Нацыянальна-культурных аўтаномій "Беларусы Растоўскай вобласці" і "Беларусы Кубані" свет убачылі пяць зборнікаў узаемных паэтычных перакладаў з беларускай і рускай моў.

Фестываль стаў значнай падзеяй у літаратурных колах. Інфармацыя пра яго прагучала на Другім з'ездзе пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, фестываль быў адзначаны і ў прывітанні ФНКА Беларусаў Расіі пісьменьніцкаму форуму.

Народны праект па збліжэнні славянскіх літаратараў «Берагі дружбы» з'явіўся ў 2012 годзе, пасля таго як быў надрукаваны трохмоўны зборнік вершаў і паэтычных перакладаў «Крылы надзеі», створаны трыма аўтарамі з Расіі і Беларусі на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, які быў прадстаўлены ў Міністэрстве культуры Растоўскай вобласці, а таксама ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

Ініцыятарам і каардынатарам праекту "Берагі дружбы" з'яўляецца паэт і перакладчык, старшыня НКА беларусаў Неклінаўскага раёна Растоўскай вобласці Леанід Север.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?