Вы тут

Чаму лепш не замоўчваць канфліктную сітуацыю?


З Карэліцкага раёна на «гарачую лінію» газеты паступіў не зусім звычайны, на першы погляд, зварот. Грамадзянін паскардзіўся на тое, чаго яшчэ... не здарылася. Аднак для заяўніка, па яго словах, праблема была больш чым сур'ёзнай.


— Хутка Новы год. І кожны раз падчас яго святкавання адбываецца адно і тое ж. Суседзі-дачнікі, якія прыязджаюць у бацькоўскі дом у гэты час, пачынаюць з ночы і ледзьве не да самага ранку забаўляцца з піратэхнікай, феерверкамі. Паміж нашымі хатамі метраў 40, таму ўсё вельмі добра чуваць. А ў мяне жонка інвалід першай групы, сам я перанёс два інсульты. Словам, гэта начная страляніна дастаўляе нам вельмі шмат галаўнога болю ў прамым сэнсе слоў. Спробы пагаварыць з суседам нічым добрым не скончыліся, ён толькі паціскае плячыма ў адказ, — расказаў падрабязнасці сваёй праблемы чытач. І папрасіў дапамагчы разабрацца ў ёй.

З гутаркі было зразумела, што карані канфлікту трэба шукаць у так званым чалавечым фактары: суседзі яўна, як кажуць, нешта не падзялілі. Мы параілі заяўніку звярнуцца ў міліцыю. Праз нейкі час патэлефанавалі начальніку Карэліцкага РАУС Валерыю САЛАЎЁВУ, каб даведацца, чым скончылася справа.

Валерый Іванавіч асабіста выязджаў на месца канфлікту, і, паводле яго слоў, адносіны пасля гэтага паміж суседзямі стабілізаваліся. Тым не менш участковым інспектарам даручана па-ранейшаму кантраляваць сітуацыю. Што датычыць увогуле канфлікту, начальнік Карэліцкага РАУС сказаў наступнае:

— Яго грамадзянам не варта замоўчваць, трымаць у сабе. Калі ўзніклі праблемы і іх не атрымліваецца вырашыць самастойна, звяртайцеся да ўчастковых інспектараў міліцыі, тэлефануйце па 102. Калі і пасля ўмяшання супрацоўнікаў праваахоўных органаў сітуацыя не вырашылася, званіце ці запішыцеся на прыём да начальніка міліцыі. Я ўпэўнены, што, па-першае, не кабінетная сустрэча з удзельнікамі канфлікту, а размова на іх уласным двары вельмі дапамагае пагасіць яго. Па-другое, прыцягненне аднаго з бакоў або абодвух да адказнасці нярэдка толькі ўзмацняе негатыўную сітуацыю. Таму я лічу, што заўсёды трэба імкнуцца дапамагчы знайсці найперш паразуменне паміж суседзямі. Упэўнены, мяне ў гэтым падтрымае кожны супрацоўнік міліцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Феерверк у знак прымірэння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».