Вы тут

Жыллё з медыцынскім камфортам


Новы 4-павярховы жылы корпус з убудаваным медыцынскім блокам паявіўся на тэрыторыі Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Ён цалкам забяспечыць патрэбу ў жылплошчы ўсіх тых 116 чалавек, якія сёння стаяць у вобласці на чарзе. Як адзначыў падчас яго адкрыцця губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі, у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага сацыяльнай абароне чалавека. І адкрыццё новага корпуса пацверджанне таму. Ён выказаў надзею, што ў жылым корпусе будзе камфортна, як жыльцам, так і персаналу. У якасці падарунка ён перадаў установе стаматалагічнае абсталяванне. Яшчэ адзін карысны падарунак — бегавую дарожку — падарыла дому-інтэрнату намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыяна Шчоткіна. Яна падкрэсліла ў сваёй прамове, што адкрыццё новага корпуса забяспечыць якаснае і комплекснае аказанне сацыяльных паслуг усім, хто там жыве.


Прыемна, што корпус з медблокам цалкам забяспечаны мэбляй і ўсім неабходным абсталяваннем. Да паслуг пацыентаў вялікі фізіятэрапеўтычны кабінет, кабінет лячэбнай фізкультуры, фізіка-хімічная лабараторыя, кабінет стаматолага, працэдурны і перавязачны кабінеты. "Адкрыццё медблока дапамагло нам вырашыць праблему з медыцынскім абслугоўваннем пацыентаў і не вазіць іх, як гэта было раней, у раённую бальніцу, —. паведаміла дырэктар дома-інтэрната Таццяна Ваяводава. — А ўвядзенне ў строй 4-га жылога корпуса дапаможа палепшыць жылыя ўмовы нашым былым пастаяльцам (іх тут 192) і даць жыллё больш як ста новым." Акрамя таго, для абслугоўвання новага корпуса спатрэбяцца 65 працоўных месцаў.

Аб'ект быў пабудаваны па праграме развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.