Вы тут

Сёлета ў Кітаі будзе дастаўлена 30 млрд. пасылак


Кітайскі рынак кур'ерскай дастаўкі працягвае развівацца бурнымі тэмпамі.


Па выніках 2016 года колькасьць адпраўленняў вырасце ў 1,5 раза - да 30 млрд. пасылак, а прыбыткі галіны падскочаць больш чым на 40 працэнтаў - да 400 млрд. юаняў, прагназуе Гао Хунфэн, старшыня Таварыства кур'ерскіх прадпрыемстваў Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Службы экспрэс-дастаўкі існуюць у Кітаі ўжо больш за 10 гадоў. За гэты час іх праца аказала і працягвае аказваць вялікі ўплыў на кітайскую эканоміку. Дзейнасць кур'ерскіх фірмаў падганяе пакупнікоў здзяйсняць пакупкі, і за кошт гэтага расце спажыванне, адзначыў Гао Хунфэн на трэцяй Міжнароднай канферэнцыі па развіцці лагістыкі. Аднак ёсць і аспекты, якія яшчэ варта палепшыць, лічыць Гао. У прыватнасці варта звярнуць увагу на развіццё сеткі кур'ерскай дастаўкі ў сельскіх рэгіёнах краіны, актыўна прапрацоўваць трансгранічны кірунак і нарошчваць лагістычны ланцужок вытворчай галіны. Новы ўзровень развіцця лагістыкі таксама дазволяць адкрыць такія тэхналогіі, як вялікія дадзеныя, воблачныя вылічэнні і Інтэрнэт рэчаў, падкрэслівае Гао Хунфэн.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.