Вы тут

Кадравыя агенцтвы будуць працаваць па новых правілах


Аказваць паслугі па працаўладкаванні дазволяць толькі ўключаным у рэестр кадравым агенцтвам, а плаціць за дапамогу рэкруцёрам будуць па факце. Гэта прапісана ў Пастанове Савета Міністраў №855, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.


У дакуменце вызначаны спіс паслуг, якія будуць аказваць прыватныя агенцтвы. Напрыклад, складаць рэзюмэ, рыхтаваць саіскальніка да субяседавання, арганізоўваць работу па прафарыентацыі, каб дапамагчы выбраць прафесію ці курсы па перападрыхтоўцы. Рэкруцёры павінны будуць расказваць пра попыт і прапановы на рынку працы і даваць дакладную інфармацыю пра вакансіі і патрабаванні да кандыдатаў. Сярод паслуг таксама рассылка рэзюмэ работадаўцам, арганізацыя перамоў з наймальнікам, садзейнічанне ў падборы прыдатнага месца і афармленні працоўных адносін.

Прыватных кадравікоў абавяжуць складаць пісьмовы дагавор платнага аказання паслуг і даваць справаздачу аб колькасці грамадзян, якія звярнуліся да іх па садзейнічанне ў пошуку работы, і відах прадастаўленых паслуг па запыце Міністэрства працы і сацабароны.

Раней дзейнасць прыватных агенцтваў па працаўладкаванні не рэгламентавалася. Агульныя ж механізмы абароны правоў грамадзян пры прадастаўленні няякасных паслуг не заўсёды былі эфектыўнымі. Да таго ж агенцтвы не гарантавалі дакладнасць інфармацыі пра вакансіі: саіскальнікам даводзілася самім тэлефанаваць на прадпрыемствы, каб даведацца, які там заробак і ці існуюць увогуле тыя свабодныя месцы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Заплачу́, калі знойдзеце мне работу»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.