Супрацоўнікі адзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сталіцы разам з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама за крадзеж аўтамабіля «Аўдзі А-6» затрымалі мужчыну.
Грамадзянін растлумачыў, што машына раней належала яму, аднак дзяржаўнымі органамі была канфіскаваная за ўстаноўленыя парушэнні ў дакументацыі. Тады транспартны сродак перадалі ў даход дзяржавы для далейшай рэалізацыі. Мужчына выпадкова ўбачыў сваю колішнюю машыну на вуліцы з новым гаспадаром і вырашыў яе вярнуць. Паназіраўшы, дзе аўто прыпаркавалі, ён узяў дублікат сваіх ключоў, якія пры канфіскацыі не перадаў дзяржаўным органам, прыехаў ноччу і ўгнаў машыну.
Заведзена крымінальная справа. Паводле інфармацыі Ленінскага РУУС Мінска, зламысніку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У 2013 годзе ён быў асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, па прыгаворы суда абавязаны быў выплаціць у даход дзяржавы адзін мільярд недэнамінаваных рублёў. Цяпер нідзе не працуе. А летась Мажайскім судом Маскоўскай вобласці мужчына быў асуджаны за захоўванне боепрыпасаў: пазбаўлены волі на шэсць месяцаў з адбыццём пакарання ў калоніі-пасяленні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.