Вы тут

Вайскоўцы дапамаглі лесаводам ліквідаваць наступствы бураломаў


Кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства абароны падзякавала салдатам і афіцэрам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў бураломаў, што прайшліся па тэрыторыі краіны ў ліпені.


Для аказання дапамогі лесаводам распараджэннем кіраўніка дзяржавы было накіравана больш за 160 вайскоўцаў з саставу 120-й зенітнай ракетнай і 6-й асобай гвардзейскай механізаванай брыгад. Са жніўня па кастрычнік яны ачысцілі ад буралому больш за 158 гектараў тэрыторыі ляснога фонду, убралі больш за 2500 кубічных метраў неліквіднай драўніны, пасадзілі 71 тысячу саджанцаў сасны і елкі на плошчы 8,5 гектара. За сваю працу вайскоўцы атрымалі граматы і падзякі ад Мінлясгаса, Мінскага лесагаспадарчага аб'яднання і каштоўныя падарункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?