Вы тут

Інтэлектуальны цэнтр беларускага праваслаўя адзначае 20-годдзе


Сёння Мінская духоўная семінарыя Беларускай праваслаўнай царквы святкуе юбілей. Першага лістапада 1996 года яна прыняла першых студэнтаў. Ідэйным натхняльнікам яе стварэння выступіў Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.


Першапачаткова Мінская духоўная акадэмія, як і семінарыя, знаходзілася ў Жыровіцкім манастыры, што ў Гродзенскай вобласці. На момант стварэння ўстановы кадраў не хапала, таму выкладчыкаў у беларускую глыбінку дасылалі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева і нават Канады. Тыя часы мінулі, цяпер у ВНУ працуюць выкладчыкі, якія вучыліся ўжо ў Беларусі.

Летась акадэмія пераехала ў новы будынак, што побач з Мінскім кафедральным саборам. Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) прыгадвае, што калісьці ў Жыровіцах не было гарачай вады і харчаваліся студэнты ў палатках на вуліцы. Цяпер умовы створаны прыстойныя, у тым ліку і ў мінскім будынку акадэміі. Па словах протаіерэя Сергія Лепіна, старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, пераезд установы ў сталіцу зрабіў ВНУ больш адкрытай для грамадства і свецкай навуковай супольнасці.

У 2012 годзе адбылася рэформа адукацыі, пасля якой у духоўнай семінарыі сталі навучаць студэнтаў не 5 гадоў, а чатыры, у акадэміі — 2 гады ў магістратуры і 3 — у аспірантуры. Акрамя таго, у акадэміі з'явіліся кафедры біблеістыкі, апалагетыкі, царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін. Такім чынам створаны ўсе ўмовы для таго, каб у Беларусі была ўласная кузня духоўных кадраў, у якой навучаюцца як самі беларусы, так і студэнты з Польшчы, Украіны, Сербіі ды іншых краін.

У межах святкавання сёння адбываецца літургія свяціцеля Іаана Златавуста, якую ўзначальвае Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. А таксама святочны абед, канцэрт, навуковая канферэнцыя і адкрыццё фотавыстаўкі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Справы духоўныя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.