Вы тут

У Інстытуце пагранічнай службы адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй


Такой колькасці патэнцыйных абітурыентаў, якія прыйшлі ў навучальную ўстанову ў гэтую суботу, ніхто з арганізатараў нават не чакаў. Прычым з той паўтысячы чалавек, што з'ехаліся сюды з розных рэгіёнаў краіны, палову (калі не больш) складалі дзяўчаты.


Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што сёлета ўпершыню за гісторыю гэтай навучальнай установы ў Інстытут пагранічнай службы набралі дзяўчат. Цяпер яны спасцігаюць азы спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю». У наступным годзе дзяўчатам таксама прапануюць стаць курсантамі ўстановы. Праўда, мяркуецца, што як і сёлета, конкурс будзе вялікі — у 2017 годзе на курсантаў жаночага полу адведзена ўсяго пяць вакантных месцаў.

Падчас Дня адкрытых дзвярэй школьнікі пазнаёміліся з вучэбна-матэрыяльнай базай інстытута, пабывалі ў курсанцкіх пакоях, каб на свае вочы пабачыць, як наладжаны побыт будучых абаронцаў нашых межаў. Бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй можна было дзякуючы макету дзяржаўнай мяжы, які дазваляе мадэляваць сітуацыі, што адбываюцца ў рэальным жыцці.

У холе культурна-забаўляльнага цэнтра ўстановы разгарнулася выстаўка ўзораў узбраення. Курсанты правялі для наведвальнікаў майстар-класы па разборцы і зборцы зброі. Жадаючыя прайшлі прафарыентацыйнае псіхалагічнае кансультаванне для вызначэння найбольш адпаведнага па індывідуальна-псіхалагічных характарыстыках кірунку прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, кожны мог праверыць сябе на схільнасць да ваеннай справы.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота Аляксандра КАЛАБАВА

Загаловак у газеце: Першы крок да мары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».