Вы тут

У Беларусі скарачаецца колькасць зваротаў у эканамічныя суды


Такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда (ВС) Беларусі па выніках інтэрнэт-канферэнцыі з удзелам намесніка старшыні ВС, старшыні судовай калегіі па эканамічных справах Васіля Дземідовіча.


Фота: theNews.kz

Так, за 9 месяцаў бягучага года ў эканамічныя суды рэспублікі паступіла 125,8 тыс. зваротаў (як першасных, так і ў парадку перагляду судовых пастаноў), што на 15% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (каля 150 тыс. зваротаў) . Зніжэнне колькасці першасных зваротаў назіраецца па ўсіх асноўных відах вытворчасцей, у тым ліку ў іскавай. Па дадзеных судовай статыстыкі, у студзені-верасні 2016 года ў суды паступіла на 3% іскавых заяў менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года зменшылася колькасць зваротаў у эканамічныя суды з заявамі аб выдачы азначэнняў аб судовым загадзе. Гэта звязана з актыўным ужываннем суб'ектамі гаспадарання палажэнняў указа № 366 "Аб некаторых пытаннях натарыяльнай дзейнасці" ад 11 жніўня 2011 года, якія прадугледжваюць магчымасць разгляду шэрагу бясспрэчных патрабаванняў ў пазасудовым парадку шляхам звароту да натарыусаў па ажыццяўленне выканаўчага надпісу.

Разам з тым структура зваротаў па відах вытворчасцяў значных змен не зведала, адзначыў Васіль Дземідовіч. Пераважная колькасць зваротаў у эканамічныя суды паступіла для разгляду ў парадку загаднага вядзення (71%), 17% прыпадае на долю іскавай вытворчасці, 7% складаюць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

На фоне агульнага зніжэння колькасці зваротаў у эканамічныя суды лік зваротаў, якія паступілі ў сувязі з пераглядам судовых пастаноў, вынесеных па спрэчках, якiя разглядаюцца ў гаспадарчым працэсуальным парадку, павялічыўся на 14%. Так, за дзевяць месяцаў 2016 года ў суды апеляцыйнай, касацыйнай інстанцый паступіла 3 744 скаргі (пратэсты).

Аднак па выніках разгляду зваротаў, якія паступілі ў парадку абскарджання, суадносіны адмененых судовых пастаноў да агульнай колькасці спраў, разгледжаных судамі па першай інстанцыі, склала 1,3%, што аналагічна паказчыку мінулага года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.