Вы тут

Брэсцкія мытнікі канфіскавалі буйную партыю вострых прыпраў


Супрацоўнікі Брэсцкай мытні канфіскавалі на ўчастку беларуска-польскай мяжы буйную партыю вострых прыпраў, паведамілі ў прэс-групе мытні.


Фота: kp.ru

Выпадак адбыўся ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Казловічы". Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай з выкарыстаннем сістэмы аналізу і ўпраўлення рызыкамі выдзелілі ў плыні грузавога транспарту аўтамабіль ДАФ, які перавозіў партыю свежага імбіру. Вадзіцель-экспедытар прад'явіў інспектарам таварасуправаджальныя дакументы з несапраўднымі звесткамі аб кошце вострых прыпраў. Як аказалася, іх кошт быў заніжаны амаль у тры разы.

Аддзелам мытных расследаванняў Брэсцкай мытні ў рамках адміністрацыйнага працэсу распачатая праверка. Партыя імбіру, па папярэдняй ацэнцы, коштам больш за Br100 тыс. канфіскавана да рашэння суда.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?