Вы тут

Студэнтка ў ЗША ўрэзалася ў машыну паліцыі, робячы сэлфі топлес


Студэнтка амерыканскага каледжа ўрэзалася ў паліцэйскі аўтамабіль, у той час як фатаграфавалася напаўаголенай за рулём, маючы намер адправіць здымак свайму бойфрэнду, паведамілі ў паліцыі.


Фота: Bryan Police Department

19-гадовая Міранда Рэйдэр заехала ў бампер патрульнай машыны, адпраўляючы інтымныя фота свайму бойфрэнду з дапамогай прыкладання Snapchat.

Інцыдэнт адбыўся ў Браяне, за 160 км на поўнач ад Х'юстана. У выніку сутыкнення спрацавала падушка бяспекі, ніхто не пацярпеў.

Паліцыя паведаміла, што на падстаўцы для кавы ў аўтамабілі дзяўчына трымала адкрытую бутэльку віна.

Паведамляецца, што паліцэйскі, у машыну якога ўрэзалася Рэйдэр, выявіў яе з расшпіленым ліфчыкам, калі яна спрабавала накінуць кашулю.

Дзяўчына расказала яму, што вяртаецца ў свой кампус.

У рапарце паліцэйскага гаворыцца: "Я спытаўся ў яе, чаму яна была распранутая падчас кіравання аўтамабілем, і яна заявіла, што рабіла фота для Snapchat, каб паслаць свайму бойфрэнду, пакуль гарэла чырвонае святло".

Дзяўчына была арыштаваная па абвінавачванні ў кіраванні ў нецвярозым выглядзе і выпушчаная пад заклад у дзве тысячы долараў, паведамілі ў паліцыі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.