Вы тут

Моцны вецер паваліў дрэвы ў сталіцы


Наступствамі моцнага ветру ў аўторак у сталіцы стала падзенне адзінкавых дрэў.


Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку было пашкоджана пяць аўтамабіляў. Дрэва ўпала і на чыгуначныя пуці ў Крычаўскім раёне, што выклікала затрымку руху да 30 хвілін двух пасажырскіх і аднаго таварнага паяздоў. У Пухавіцкім раёне з-за парываў ветру да 20 метраў у секунду быў пашкоджаны дах на сельскагаспадарчым будынку. Пацярпелых не было.

Па дадзеных «Белэнерга», на працягу сутак па краіне перыядычна парушалася электразабеспячэнне 400 населеных пунктаў, якое аператыўна выпраўлялася аварыйнымі брыгадамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Вецер валіў дрэвы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».