Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычнiка прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Беларусi Валерыя Вакульчыка, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.
Старшыня КДБ далажыў кiраўнiку дзяржавы аб рабоце ведамства ў сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекi, абароны эканамiчных iнтарэсаў краiны, пытаннях мiжнароднага супрацоўнiцтва, у тым лiку па лiнii процiдзеяння тэрарызму.
Абмяркоўвалiся таксама бягучая абстаноўка ў краiне i пытаннi, якiя знаходзяцца на кантролi ў Прэзiдэнта Беларусi.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.