Вы тут

МУС падрыхтавала праект указа па абмежаванні продажу алкаголю


Міністэрства ўнутраных спраў да 1 лістапада ўнясе ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі ў час прэс-канферэнцыі.


"У нас ёсць адпаведнае даручэнне Савета Міністраў стварыць праект указа, які абмяжоўвае час і месца продажу алкаголю. Да 1 лістапада ён павінен быць унесены ў Саўмін", - адзначыў Сяргей Красуцкі.

Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў магазінах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. "Забарона будзе ўводзіцца толькі для магазінаў, чыя плошча складае 400 кв.м і больш. Гэта толькі першы крок, ад якога можна адштурхоўвацца пры прыняцці далейшых мер па абмежаванні продажу алкаголю", - дадаў ён.

На думку прадстаўніка МУС, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажу кантрафактнага алкаголю ў краіне. "Ужо выпрацаваны ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца", - сказаў ён. 

Сяргей Красуцкі адзначыў, што МУС атрымлівае разуменне, падтрымку і дапамогу ў распрацоўцы праекта з боку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. "Мы імкнёмся атрымаць задавольваючы ўсіх і працуючы нарматыўны дакумент", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік МУС таксама дадаў, што гандлёвае лобі не паўплывае на падрыхтоўку праекта ўказа. "Да нас паступалі звароты лабіруючых структур, напрыклад, Гільдыі півавараў, якія сцвярджалі, што даходы дзяржавы зменшацца з-за гэтых абмежаванняў. Але вынікі даследаванняў адназначна сведчаць аб тым, што даходы, якія атрымлівае дзяржава ад продажу алкаголю, у два разы меншыя за далейшыя расходы", - растлумачыў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.