Вы тут

Мінскія анколагі заўтра прымуць пацыентаў без папярэдняга запісу


Акцыя па прафілактыцы захворванняў малочнай залозы адбудзецца ў паліклініцы Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера і цэнтральных раённых паліклініках заўтра, 26 кастрычніка.


Фота: ivona.bigmir.net

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны анколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Уладзімір Каранік. У гэты дзень анколагі будуць прымаць пацыентак без папярэдняга запісу, па чарзе, з 9:00 да 15:00. Пры падазрэнні на наяўнасць наватвораў урачы накіруюць на дадатковыя абследавання - УГД ці мамаграфію.

Па словах Уладзіміра Караніка, прафілактыцы беларускі надаюць мала значэння. А менавіта такім чынам захворванне на рак малочнай залозы можна паменшыць на 50%.

"Шматлікія пакутуюць анкафобіяй і занадта позна звяртаюцца да ўрачоў, - канстатаваў спецыяліст. - У той жа час пры раннім выяўленні рака малочнай залозы так званая пяцігадовая выжывальнасць (асноўны агульнапрыняты паказчык у лячэнні анкалагічных захворванняў) рэгіструецца ў 89% пацыентак. Вялікая верагоднасць таго, што па дасягненні гэтага тэрміну жанчына пражыве яшчэ доўга.

Штогод у сталічным анкадыспансэры аперуюць больш за 1 000 жанчын з дыягназам "рак малочнай залозы".

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?