Вы тут

Усё як ва ўсіх?


Будны дзень. Ранішні тралейбус. Абрывак размовы.

— А дачка твая як? — пытае адна жанчына ў другой.

— Ды дзякуй богу... Ужо дыплом пачынае пісаць.

— А потым, пасля вучобы, некуды размяркуюць?

— Не... Мы ж яе на платным вучылі. Так што першую працу самім давялося шукаць. Фірмачку адну ў сталіцы знайшлі. Абяцалі ўзяць.

— А з жытлом што?

— Ды таксама пашчасціла: непадалёк ад Мінска домік ім купілі.

— Чаму ім? Яна што — ужо замужам?

— Ну, не сказаць, каб так... Як усе цяпер — жыве з адным хлопцам.

...Маці, карацей, задаволена, бо, што ні кажы, а ўладкаванае дзіця: без пяці хвілін з вышэйшай адукацыяй, з працай, з уласным жыллём і нават з мужам, як быццам!

Усё як ва ўсіх. Ці ў многіх.

Наталля Каліноўская,

г. Віцебск

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.