Вы тут

Форум «Добрасуседства-2016» сабраў у Мінску 500 прадстаўнікоў бізнесу


Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2016» сабраў у Мінску каля 500 прадстаўнікоў бізнесу з дзвюх краін.


Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і праводзіцца з мэтай развіцця двухбаковага гандлёвага супрацоўніцтва і развіцця кааперацыйных сувязяў у розных сектарах эканомікі. Па словах старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча, такой вялікай колькасці ўдзельнікаў форум яшчэ не збіраў ніколі. А гэта сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці бакоў у актывізацыі супрацоўніцтва, бо Беларусь адыгрывае асаблівую ролю ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

«З аднаго боку, мы з'яўляемся ўваходнай прасторай, з другога — прамысловым сэрцам ЕАЭС. У сувязі з гэтым ствараем вельмі добрую платформу для нашых партнёраў з Еўропы для таго, каб адкрываць сумесныя вытворчасці, ствараць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю і прасоўваць яе як на рынак ЕАЭС, так і Еўрасаюза», — растлумачыў Уладзімір Улаховіч.

Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы падчас форуму адзначыў, што ўзровень тавараабароту Беларусі і Польшчы па выніках бягучага года перавысіць адзнаку ў 2,5 млрд долараў. Але гэта, на яго думку, далёка не мяжа магчымасцяў. «Урады дзвюх краін прапрацуюць дарожную карту так, што ў найбліжэйшыя 2—3 гады мы выйдзем на тавараабарот у 4 млрд долараў», — падкрэсліў Міхаіл Русы.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч лічыць, што Беларусі і Польшчы неабходна шукаць новыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва. Вялікія рэзервы ён бачыць у рэгіянальным супрацоўніцтве. Старшыня Савета Рэспублікі таксама падкрэсліў, што ў Беларусі будуць створаны максімальна камфортныя ўмовы для паспяховага ўсебаковага супрацоўніцтва, узаемавыгаднага для бізнесу польскіх кампаній з беларускімі партнёрамі. «Я задаволены пазітыўнымі тэндэнцыямі развіцця беларуска-польскіх адносін на сучасным этапе. Парламенцкае супрацоўніцтва паміж краінамі дэманструе добрыя перспектывы. Але наперадзе шмат работы, каб парламенцкія сувязі набылі ўстойлівы і сістэмны характар», — выказаў сваё меркаванне Міхаіл Мясніковіч.

Краіны прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Кошт праекта складае каля 3 млн долараў. Беларусь і Польшча працуюць над магчымасцю рэалізаваць каля 10 сур'ёзных бізнес-праектаў. Таксама, як адзначыў старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі, у 2017 годзе плануецца стварыць Беларуска-польскі цэнтр ІPO (публічнага размяшчэння акцый). Пасля двух гадоў работы над праектам бакі прыйшлі да высновы аб неабходнасці падпісання адпаведнага мемарандума.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Тавараабарот дойдзе да $4 мільярдаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».