Вы тут

Сербія можа стаць ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі


Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сустрэлася з кіраўніцтвам Бялградскага сайма — дырэкцыяй Бялградскай выставачнай кампаніі і заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Удзел у перагаворах прынялі дырэктар Бялградскага сайма Данка Селіч і гендырэктар Бялградскай кніжнай выстаўкі Зоран Аўрамавіч.


Гаворка ішла аб больш цесных кантактах беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў найбліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў таксама браў удзел у сустрэчы. Ён адзначыў важнасць падпісання пагаднення аб больш цесным супрацоўніцтве нашых краін менавіта ў галіне кнігавыдання.

Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок прасіў бы зарэзерваваць для яго большыя выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. І надалей Беларусь гатова выступаць у Бялградзе на кніжнай выстаўцы Ганаровым госцем. І ў Беларусі чакаюць большага прадстаўлення сербскай кніжкі.

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Бялград, Сербія

Загаловак у газеце: Кніжны мост паміж Бялградам і Мінскам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.