Вы тут

Добры пачатак


Намібійскі палітык заяўляе аб перспектыўнасці супрацоўніцтва з Беларуссю.

Першы візіт намесніка прэм'ер-міністра — Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі спадарыні Нетумба Нандзі-Ндаітва ў нашу краіну прайшоў паспяхова. Уладзімір Макей, міністр замежных спраў нашай краіны, і яго калега з Намібіі падпісалі па выніках сустрэчы мемарандум аб узаемаразуменні, які тычыцца правядзення палітычных кансультацый. Гэта першы дакумент у беларуска-намібійскіх двухбаковых адносінах.


Фота: mfa.gov.by

— Гэта першы візіт такога высокага ўзроўню ў гісторыі беларуска-намібійскіх адносін, — адзначыў Уладзімір Макей. — Мы ацэньваем гэтую сустрэчу ў Мінску як сапраўды знакавую і своечасовую падзею, якая паслужыць імпульсам для рэалізацыі нашага ўзаемадзеяння па ўсіх кірунках. Мы невялікія краіны па плошчы, але ў нас цалкам падобныя погляды на развіццё міжнародных адносін, на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. Мы хочам быць адно для аднаго сябрамі, надзейнымі партнёрамі.

Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Намібіі абмеркавалі асноўныя напрамкі і сферы, у якіх маглі б эфектыўна супрацоўнічаць.

— Мы зыходзім з таго, што паміж нашымі краінамі няма ніякіх праблем, — заявіў Уладзімір Макей. — Мы хочам быць сябрамі і надзейнымі партнёрамі і сышліся ў меркаванні, што цяперашняя сітуацыя стварае добрую аснову для выпрацоўкі і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у шэрагу абласцей. Гэта і горназдабыўная прамысловасць, супрацоўніцтва ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, сельская гаспадарка, сферы адукацыі, навукі і новых тэхналогій.

Нетумба Нандзі-Ндаітва выказала зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў сферах высокіх тэхналогій, інавацый, сельскай гаспадаркі. Знаходзячыся пад добрым уражаннем ад наведвання нашай краіны, віцэ-прэм'ер Намібіі асобна выказалася і пра перспектыўнасць двухбаковых адносін у сферы турызму. Акрамя гэтага, яна запрасіла Уладзіміра Макея наведаць з візітам Намібію. А ў самы бліжэйшы час можа адбыцца візіт нашай дэлегацыі ў гэту афрыканскую краіну для ўдзелу ў інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў пачатку лістапада бягучага года.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Намібійскі палітык заяўляе аб перспектыўнасці супрацоўніцтва з Беларуссю.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.