Вы тут

У Пухавіцкім раёне брыгада паляўнічых утойвала тушу дзіка


У Пухавіцкім раёне аператыўнікі Дзяржінспекцыі затрымалі брыгаду з шасці паляўнічых і яе кіраўніка — супрацоўніка Пухавіцкага лясгаса. Мужчыны палявалі на дзікоў.


Тры асобіны яны здабылі законным спосабам і адвезлі на ўтылізацыю, а чацвёртую, відавочна, вырашылі ўтаіць. У момант затрымання тушу перавозілі на службовым «УАЗе» без дакументаў. Да высвятлення абставін ва ўсіх паляўнічых канфіскавалі стрэльбы. Заведзена крымінальная справа па факце незаконнай транспарціроўкі дзічыны.

На працягу месяца гэта ўжо другі выпадак парушэння з боку работнікаў паляўнічых гаспадарак. Нядаўна каля вёскі Веркалы дзяржінспектары злавілі з доказамі віны егера Пухавіцкага лясгаса, які без дазволу здабыў самку аленя. Справа разгледжана і перададзена ў суд. Днямі чакаецца яго пастанова.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вырашылі ўтаіць тушу дзіка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.