Вы тут

Бронзавыя ільвы, усталяваныя ў Магілёве, падобны на скульптара?..


Днямі ў Магілёве адбылася знакавая падзея – на гарадскім мосце ўрачыста ўсталяваныя чатыры вялізныя фігуры львоў. Магутныя вартаўнікі цяпер і днём і ноччу ахоўваюць спакой сваіх гараджан і гасцей.


Аўтарам скульптур, якія аздобілі праход і праезд з вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта ў Магілёве, стаў Андрэй Вараб’ёў. Аднак сама ідэя такога ўпрыгожвання горада належыць старшыні гарвыканкама Уладзіміру Цумараву. Гарадскія ўлады і скульптар імкнуліся  стварыць не проста памятны знак, а зрабіць адметны арт-аб’ект, які прыцягне ўвагу гасцей і стане гонарам саміх гараджан.

Дзве фігуры львоў выяўляюць звяроў, якія стаяць на задніх лапах і апіраюцца на шар, а дзве іншыя прадстаўлены ляжачымі.

Фігуры цароў звярэй сапраўды ўражваюць. У тым ліку сваімі памерамі – 3,15 метраў у даўжыню і 2,40 у вышыню! “Гэтых манументальных звяроў рабілі на стагоддзі, – кажа скульптар. – Гарантыю даём 500 год”.

Сам Андрэй Вараб’ёў з’яўляецца магіляўчанінам, таму і іншыя яго яскравыя работы ўпрыгожваюць горад і ваколіцы. Гэта “Гімнастка” ў самім Магілёве, “Студэнт і студэнтка” ў Горках, скульптура агурка ў Шклове. А яшчэ, кожны год, да свайго дня народзінаў, аўтар робіць свой партрэт. Хтосьці адзначае, што ў фігур ільвоў ёсць падабенства з аўтарам. І гэта, у пэўным сэнсе, яшчэ адзін аўтапартрэт...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».