Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь можа прыняць спартыўныя турніры найлепшага ўзроўню


Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў у час выступлення на 45-м пасяджэннi Генеральнай асамблеi Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Тут ёсць усе ўмовы для заняткаў спортам i правядзення мiжнародных спаборнiцтваў самага высокага ўзроўню. I ўсё гэта, падкрэслiваю, зроблена калi не выключна дзяржавай, то пры яе пераважнай ролi. Я ўпэўнены, што так i павiнна быць. Перш за ўсё дзяржава павiнна клапацiцца аб здароўi сваiх грамадзян i ствараць усе ўмовы для спорту вышэйшых дасягненняў. Таму што, як бы мы нi хацелi, спорт сёння па-за палiтыкай ужо быць не можа. Але трэба пастарацца так, каб гэта была частка сумленнай i адкрытай палiтыкi. Гэта вельмi важна сёння для ўсёй планеты. Нiшто так не аб'ядноўвае людзей, як спартыўныя спаборнiцтвы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што апошнiм часам невялiкiя дзяржавы сталi баяцца праводзiць маштабныя мiжнародныя спаборнiцтвы, таму што планка вельмi высокая i пампезная.

«Трэба праводзiць такiя мерапрыемствы душэўна, каб людзi прыязджалi i не палохалiся гэтых мерапрыемстваў, а адпачывалi. Трэба зрабiць так, каб спартсмены адчувалi сябе iдэальна i паказвалi або iмкнулiся паказаць самыя высокiя вынiкi, каб фанаты i балельшчыкi адчувалi, што гэта свята, каб спаборнiцтвы аб'ядноўвалi ўсiх не толькi ў краiне правядзення, але i ў свеце ў цэлым, — упэўнены Прэзiдэнт. — Беларусь менавiта гэта зробiць. Усё зробiць для таго, каб спаборнiцтвы былi добрымi, душэўнымi i каб вы нiколi не пашкадавалi аб прынятым рашэннi правесцi Еўрапейскую алiмпiяду ў Беларусi».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь ужо не раз прадэманстравала гатоўнасць прымаць мiжнародныя турнiры самага высокага ўзроўню. Сведчаннем таму служаць паспяхова праведзеныя ў краiне чэмпiянат свету 2014 года па хакеi з шайбай, чэмпiянат Еўропы 2015 года па мастацкай гiмнастыцы. У бягучым годзе на вяслярным канале ў Заслаўi, адным з лепшых у Еўропе, адбыўся маладзёжны чэмпiянат свету па веславаннi на байдарках i каноэ.

«Мы беражлiва захоўваем спадчыну нашых чэмпiёнаў i высока цэнiм дасягненнi выдатных спартсменаў з iншых краiн. На iх прыкладзе i з iх удзелам сцвярджаюцца каштоўнасцi алiмпiйскага руху i выхоўваюцца новыя пакаленнi беларускiх атлетаў», — сказаў беларускi лiдар.

Акрамя таго, звярнуў увагу кiраўнiк дзяржавы, Калядны турнiр па хакеi з шайбай i бiятлонны фестываль «Гонка легенд», што палюбiлiся ўсiм i праводзяцца ў Беларусi з удзелам ветэранаў спорту, уносяць вялiкi ўклад у развiццё спартыўнай дыпламатыi, садзейнiчаюць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi.

Прэзiдэнт таксама расказаў, што ў рэспублiцы ўдзяляецца самая пiльная ўвага пытанням развiцця фiзiчнай культуры i спорту ў цэлым. За 25 гадоў у краiне падрыхтаваны сотнi першакласных трэнераў, медыкаў i тэхнiчных спецыялiстаў, якiя рэгулярна запальваюць на спартыўным Алiмпе новыя яркiя iмёны. «Значна палепшана галiновая iнфраструктура. Сёння налiчваецца амаль 23 тыс. фiзкультурна-спартыўных збудаванняў. Яны актыўна выкарыстоўваюцца не толькi нашымi атлетамi для трэнiровак, але i звычайнымi грамадзянамi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Штогод у краiне праводзiцца каля 22 тыс. спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якiя павiнны прывiць людзям любоў да спорту i здаровага ладу жыцця. Найбольш маштабныя з iх — Усебеларускi лёгкаатлетычны крос на прызы газеты «Советская Белоруссия», «Беларуская лыжня», Мiнскi паўмарафон. Самыя яркiя i папулярныя спаборнiцтвы сярод дзяцей — «Снежны снайпер» па бiятлоне, «Залатая шайба» па хакеi, «Скураны мяч» па футболе i iншыя.

«Можна з упэўненасцю сказаць, што Беларусь — спартыўная краiна», — падагульнiў Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: Спорт, якi аб'ядноўвае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?