Вы тут

У Смалявiцкiм раёне невядомыя ўкралi 200 тон торфу


У Смалявiцкiм раёне невядомыя вывезлi з участка торфабрыкетнага завода больш за 200 тон торфу, перадае аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама.


Па звестках праваахоўнiкаў, палiва вывозiлi на грузавiках з участка торфаздабычы паблiзу вёскi Трубiчына, якi належыць ААТ «ТБЗ Усяж», з 17 па 20 верасня. Ахова на гэтым аб'екце не прадугледжана. А ў мясцовых жыхароў не ўзнiкла нават ценю нейкага сумнення, што нешта не так, паколькi ўсё выглядала як планавыя работы: загрузку i вываз праводзiлi са штабялёў пры дапамозе пагрузчыка, а таксама ў зручных для пад'езду машын месцах. Усяго было вывезена 202 тоны торфу. Урон складае 4 848 рублёў. Раённы аддзел Следчага камiтэта завёў крымiнальную справу па артыкуле за крадзеж.

Загаловак у газеце: Укралi... 200 тон торфу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».