Вы тут

Прадстаўнікі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН прыедуць у Мінск


Яны абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва на міжнароднай канферэнцыі «Закладваючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года». Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый МІРОНЧЫК.


Канферэнцыя адбудзецца 26 — 27 кастрычніка. Удзельнікі абмяркуюць чатыры блокі пытанняў: гандаль і стандарты, транспарт і інфраструктура, энергетыка і зялёная эканоміка, інвестыцыі і інавацыі. Мерапрыемства мае навукова-практычны характар і накіравана на тое, каб знайсці новыя шляхі эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацаваць ўзаемадзеянне паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, якія прысутнічаюць у рэгіёне ЕЭК ААН.

На міжнароднай канферэнцыі на высокім узроўні будзе прадстаўлена Еўразійская эканамічная камісія і СНД. У Мінску збяруцца прадстаўнікі АБСЕ, Генеральнага дырэктарата па гандлі Еўрапейскай камісіі, Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, Сусветнай харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі, ПРААН. Плануецца шэраг двухбаковых сустрэч.

Да­вед­ка «Звяз­ды»
Еў­ра­пей­ская эка­на­міч­ная ка­мі­сія — ад­на з пя­ці рэ­гі­я­наль­ных ка­мі­сій ААН. Яе дзей­насць на­кі­ра­ва­на на раз­віц­цё эка­но­мік дзяр­жаў, ума­ца­ван­не эка­на­міч­ных су­вя­зяў унут­ры­еў­ра­пей­ска­га рэ­гі­ё­на, а так­са­ма па­між гэ­тым рэ­гі­ё­нам і ас­тат­нім све­там.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.