Вы тут

На тэлебачанне павiнны прыйсцi добрыя дзiцячыя перадачы


Учора ў Мiнаблвыканкаме адбыўся семiнар-нарада па сацыяльных пытаннях. У iм прыняла ўдзел намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава, паведамiў карэспандэнт БЕЛТА.


«На выхадных часам бяру пульт, праглядаю каналы: няма нармальных дзiцячых перадач, якiя, напрыклад, мы ў дзяцiнстве глядзелi. А яны ж дзецям цiкавыя i такiя перадачы павiнны быць, у тым лiку на рэгiянальным тэлебачаннi», — адзначыла вiцэ-прэм'ер.

Важна, каб дзецi ў тым лiку праз такiя перадачы атрымлiвалi станоўчую iнфармацыю. Гэта работа сёння асаблiва важная ў сувязi з апошнiмi падзеямi (нападзенне ў ГЦ «Еўропа», падлеткавыя суiцыды. — Заўвага БЕЛТА), адзначыла Наталля Качанава. «Нам патрэбны добрыя дзiцячыя перадачы, станоўчая iнфармацыя, якую атрымлiвалi б нашы дзецi», — падкрэслiла яна. Таксама Наталля Качанава даручыла павысiць эфектыўнасць работы псiхолагаў у школах. «Калi ёсць псiхолаг у школе, няхай ён сто разоў пагаворыць з настаўнiкам, паглядзiць на тое цi iншае дзiця, на яго паводзiны, — сказала яна. — Не заўсёды адэкватныя паводзiны дзяцей мы павiнны бачыць i своечасова спыняць. Гэта нельга прапускаць. У нас выбудавана структура, якая павiнна працаваць на ўсiх узроўнях, — дзiцячы сад, школа i гэтак далей».

Вiцэ-прэм'ер адзначыла неабходнасць больш уважлiвага падбору кадраў у гэтай галiне. «Псiхолаг працуе з чалавечым лёсам, чалавечай душой. I трэба ўважлiва да гэтага падыходзiць. Падбярыце нармальныя кадры. Сёння нашы ВНУ рыхтуюць вялiкую колькасць спецыялiстаў. Iх больш чым дастаткова», — падкрэслiла Наталля Качанава.

Таксама на нарадзе закраналася i такое пытанне, як аптымiзацыя школ i дашкольных устаноў. Гэтую праблематыку, лiчыць Наталля Качанава, неабходна тлумачыць насельнiцтву на месцах. «Калi вы прымаеце рашэнне зачынiць нейкую школу або дзiцячую дашкольную ўстанову, то перш, чым гэта зрабiць, добра адпрацуйце пытанне з насельнiцтвам, — адзначыла Наталля Качанава. — Вы павiнны выехаць на месца 10 разоў, растлумачыць, паказаць усё людзям, i яны зразумеюць. Бо дзесьцi такiя ўстановы зачыняюцца, а недзе будуюцца i адчыняюцца новыя».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.