Вы тут

Нацыянальны адбор на Сусветную алімпіяду робатаў пройдзе ў нядзелю


На мерапрыемства зарэгістраваліся больш як 150 удзельнікаў з усёй краіны ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Такім чынам, ён стане найбуйнейшым за ўсю гісторыю.


Сусветная Алімпіяда робатаў галоўныя сусветныя спаборніцтвы па робататэхніцы. Асацыяцыя World Robot Olympiad была заснавана ў 1999 г як некамерцыйная арганізацыя, якая ставіла перад сабой мэту аб'яднаць маладых людзей з усяго свету для развіцця іх творчага патэнцыялу і здольнасцей вырашаць складаныя задачы з дапамогай робататэхнікі. Першыя сусветныя спаборніцтвы былі праведзены ў 2004 годзе ў Сінгапуры. З 2013 года ў Сусветнай алімпіядзе робатаў прымаюць удзел больш як 20000 каманд з 55 краін свету штогод.

Алімпіяда ўяўляе сабой спаборніцтвы Lego-робатаў у розных катэгорыях: асноўнай (з падзелам удзельнікаў на малодшую, сярэднюю і старшую групы), творчай, боўлінгу (сярод студэнтаў) і футболе робатаў. Для асноўнай катэгорыі задача заключаецца ў зборцы і праграмаванні робата, які павінен выканаць пэўнае заданне сабраць смецце па шляху да школы, пабудаваць фабрыку па сартаванні смецця ці аднавіць лесапасадкі на ўмоўным лясным узлеску  у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў. Памеры робата абмежаваныя стандартам 25х25х25 см.

Удзельнікі творчай катэгорыі рыхтуюць праект на зададзеную тэму. Заданні для асноўнай і творчай катэгорыі кожны год мяняюцца і, як правіла, пастаянна ўскладняюцца.

Спаборніцтвы ў студэнцкай катэгорыі праводзяцца па правілах боўлінга, у які замест людзей гуляюць робаты. Для ўскладнення ўмоў перад робатам ставяць зялёную кеглю, збіваць якую забаронена. А для ўдзелу ў футболе каманда павінна падрыхтаваць двух аўтаномных робатаў: адзін будзе нападаць, а другі абараняць вароты. Яны змагаюцца з робатамі праціўніка на спецыяльным поле, выкарыстоўваючы спецыяльны мяч з інфрачырвоным выпраменьваннем.

Удзельнікаў і гледачоў нацыянальнага адбору чакаюць у нядзелю ў Бізнес-інкубатары ПВТ (вуліца Купрэвіча, дом 1, корпус 5). Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 8:30 да 9:30. Спаборніцтвы будуць доўжыцца ўвесь дзень. Акрамя конкурснай часткі для гасцей і ўдзельнікаў будуць арганізаваны забавы, фотазона і многае іншае.

На мерапрыемстве таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі Парку высокіх тэхналогій, Міністэрства адукацыі і Школы робататэхнікі.

Заключны этап Сусветнай алімпіяды робатаў адбудзецца 25-27 лістапада ў Нью-Дэлі (Індыя). Тэма гэтага года  "RAP THE SCRAP" ( "Змагайся з адходамі!"). Беларусы будуць удзельнічаць у спаборніцтвах у трэці раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.