Вы тут

Пісьменніку Ганаду Чарказяну - 70 гадоў


Беларуская старонка прытулiла, сагрэла i дала крылы для творчага палёту пiсьменнiку Ганаду Чарказяну.


Га­на­да Чар­ка­зя­на вiн­шуе Ка­мiль Ка­мал.

Заўсёды з цiкавасцю адкрываю кнiгi Ганада Чарказяна, якiя ўжо некалькi дзесяцiгоддзяў запар на рускай i беларускай мовах выдаюцца ў Мiнску. Заўсёды з добрым настроем адкрываю для сябе старонкi з яго публiкацыямi ў перыядычным друку. I асаблiва радуюся, калi бачу, што творы курда па нацыянальнасцi, якi нарадзiўся ў Арменii, выдаюцца, iдуць да чытача на беларускай... Разумею, што гэта важна для лiтаратара, якi пачаў свой шлях з напiсання вершаў i апавяданняў па-армянску i па-курдску. Ён i зараз — у стыхii роднага, таго, што выпеставана з малаком мацi. Таго, што прыйшло да яго ад родных прастораў армянскай старонкi, ад ваколiц роднага паселiшча. Але ж, вiдавочна, родным з'яўляецца для яго i наша беларуская прастора. Нашы рэкi i азёры, нашы лясы, дзе Ганад блукае ў грыбным паляваннi, i нашы палеткi, якiя дораць пiсьменнiку васiльковыя фарбы. Таму, пэўна, так лёгка чытаецца адзiн з яго раманаў, падзеi якога адбываюцца на Мiншчыне, а калi i ў iншай старонцы — то яны звязаныя з Беларуссю, беларускiмi лёсамi. Як i ў выпадку з бiяграфiяй салдата-«афганца», якi патрапiў у палон да душманаў, прайшоў праз многiя выпрабаваннi, але захаваў сябе, спакутаванага душой, сэрцам, як асобу, захаваў свой родны свет.

У кнiгах Ганада Чарказяна — шмат святла сонечнага, шмат колераў i фарбаў, што адлюстроўваюць цеплыню, прыязнасць, ласку i спагаду. Добрай душы чалавек пiша такiя творы... Менавiта гэтая выснова гучала i на вечарыне ў гонар 70-годдзя Ганада Чарказяна, якая адбылася ў Лiтаратурна-мемарыяльным музеi Якуба Коласа. Калегi па пяру, сябры Ганада Чарказяна, музейшчыкi сказалі шмат добрых слоў у дачыненнi да чалавека з нераўнадушнай творчай душою.

А мне падумалася, што Ганад Чарказян — на дзiва шчаслiвы пiсьменнiк. Талент яго ў свой час быў заўважаны народным паэтам Беларусi Петрусём Броўкам. Ён напiсаў i прадмову да першага вершаванага зборнiка маладога паэта. Ганад Барыевiч сябраваў з народным пiсьменнiкам Беларусi Васiлём Быкавым, паэтам i празаiкам Алегам Лойкам, народным паэтам Беларусi Рыгорам Барадулiным... Дарэчы, творца шмат рупiцца аб захаваннi памяцi пра аўтара верша «Трэба дома бываць часцей...», ушацкага па нараджэнню песняра. «Вельмi хацелася б, каб дом Рыгора Iванавiча ва Ушачах, — гаворыць Ганад Чарказян, — стаў сапраўдным музеем. Каб туды iшлi ўсе прыхiльнiкi таленту вялiкага паэта... Я ўдзячны Рыгору Барадулiну за многiя гады творчага сяброўства, за яго перакладчыцкiя памкненнi ў дачыненнi да маiх паэзii i прозы... Мо нават жанр кароткага верша — чаргавi — нарадзiўся ў мяне дзякуючы стасункам з Рыгорам Iванавiчам...»

Нельга не нагадаць, што шмат Ганадам Чарказянам зроблена i ў галiне дзiцячай лiтаратуры. Творы, адрасаваныя юнаму чытачу, таксама выдадзены на дзвюх мовах — рускай i беларускай. Застаецца пажадаць пiсьменнiку творчага плёну, ды яшчэ моцнага здароўя дзеля здзяйснення задумак, памкненняў i мар.

Кастусь Ладуцька

Фо­та Кас­ту­ся Дро­ба­ва

Загаловак у газеце: Сонца шчырае i адкрытае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».