Вы тут

Восеньская перакопка градак: патрэбна цi не?


Гэтым пытаннем задаецца кожны дачнiк. У восеньскай перакопкi агарода сёння шмат як прыхiльнiкаў, так i актыўных працiўнiкаў.


Вiдавочным для ўсiх мiнусам перакопкi з'яўляецца вялiкая яе працаёмкасць. Да гэтага прыхiльнiкi так званага арганiчнага земляробства дадаюць меркаванне, што грубае ўмяшанне пры перакопцы ў працэсы, якiя адбываюцца ў глебе, толькi шкодзiць яе ўрадлiвасцi. I выступаюць за павярхоўнае рыхленне глебы.

Прыхiльнiкi традыцыйнага земляробства лiчаць, што перакопка спрыяе паляпшэнню структуры глебы, дапамагае барацьбе з пустазеллем i шкоднiкамi. Ды i вясной на ўчастку з перакапанай глебай значна лягчэй i больш прыемна праводзiць пасяўныя работы. Прамарожаная глеба становiцца больш друзлай, вызваляецца ад пустазелля i шкоднiкаў. Акрамя таго, пры восеньскай перакопцы можна ўнесцi неабходныя ўгнаеннi.

Аднак ужыванне таго цi iншага падыходу да апрацоўкi глебы часта залежыць не ад прыхiльнасцi да адной з тэхналогiй, а ад такiх фактараў, як састаў глебы, блiзкасць грунтавых водаў або наяўнасць глебавых шкоднiкаў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.