Вы тут

Фінішавала акцыя «Аднаўленне святыняў Беларусi»


Валанцёры з Беларусi i Польшчы захавалi для нашчадкаў капсулы з зямлёй i падвялi вынiкi акцыi «Аднаўленне святыняў Беларусi».

Ужо каторы раз закладка капсул з зямлёй з месцаў пахавання савецкiх воiнаў у крыпту Храма-помнiка ў гонар Усiх Святых становiцца адной з галоўных урачыстасцяў года. Толькi так — спрычынiўшыся да вельмi важнага рытуалу — нашчадкi пакалення пераможцаў могуць выказаць шчырую ўдзячнасць тым, хто падараваў iм мiрнае сёння.


Гэтым разам моладзь з Беларусi i Польшчы заклала ў нiшы крыпты капсулы з зямлёй, сабранай на тэрыторыi мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», а таксама на месцы нямецкага лагера для ваеннапалонных «Шталаг-307», дзе ў вераснi i кастрычнiку 1941 года ад гiтлераўскiх куль палегла нямала нашых землякоў.

У канцы верасня добраахвотнiкi з валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» Брэсцкай абласной арганiзацыi БРСМ i з Саюза сельскай моладзi Польшчы, а таксама прадстаўнiкi ваенна-гiстарычнага клуба «Гарнiзон» падчас дабрачыннай працоўнай акцыi пабывалi там, дзе вечным сном спiць больш як 130 тысяч савецкiх ваеннапалонных. Зямля з чатырох пахаванняў, што знаходзяцца каля польскага горада Бяла-Падляска, цяпер захоўваецца ў крыпце.

— На працягу апошнiх пяцi гадоў мы паспяхова супрацоўнiчаем з валанцёрамi з Польшчы ў пытаннi добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў часоў Вялiкай Айчыннай вайны, — расказаў першы сакратар Брэсцкай абласной арганiзацыi БРСМ Вiктар IВАНОЎ. — Там, дзе мы працавалi сёлета, — вельмi жудаснае месца. Праз яго прайшло звыш 500 тысяч савецкiх ваеннапалонных. Сярод iх — i нашы землякi. Таму нашым святым абавязкам было не толькi добраўпарадкаваць месцы пахавання, а i асвяцiць iх, усталяваць там крыжы. Цяпер iдзе работа па распрацоўцы памятнага маршруту, навуковае абгрунтаванне тых падзей.

Урачыстая цырымонiя закладкi капсул адбылася ў рамках фiналу рэспублiканскай дабрачыннай акцыi «Аднаўленне святыняў Беларусi». Пачынаючы з 2013 года, добраахвотнiкамi БРСМ упарадкавана каля 780 культавых аб'ектаў па ўсёй краiне.

Як падкрэслiла сакратар Цэнтральнага камiтэта БРСМ, старшыня Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi Вiкторыя МЯНАНАВА, сёлета рэспублiканская дабрачынная акцыя выйшла на новы мiжканфесiйны ўзровень. «Калi раней наша супрацоўнiцтва адбывалася толькi з Беларускай праваслаўнай царквой, то ў бягучым годзе саюз моладзi выступiў з iнiцыятывай правядзення акцыi з удзелам усiх асноўных рэлiгiйных канфесiй Беларусi, — дадала сакратар ЦК БРСМ. — Толькi сёлета было добраўпарадкавана каля 250 культавых аб'ектаў, больш чым 30 з якiх адносiцца да каталiцкай канфесii. Сёння мы даём старт новаму праекту — экскурсiйнаму маршруту «Святынi Беларусi», якi будзе пракладзены па тых культавых аб'ектах, якiя былi добраўпарадкаваны сiламi нашых валанцёраў».

— Аднаўленне святыняў — вельмi важная справа, — перакананы вiкарны епiскап Мiнска-Магiлёўскай архiепархii Юрый КАСАБУЦКI. — Але гэта не толькi матэрыяльнае адраджэнне храма. Гэта перш за ўсё iмкненне аднавiць духоўную святыню, якая знаходзiцца ў чалавечым сэрцы. Добраўпарадкаванне храма спрыяе таму, што чалавек мае магчымасць наведваць яго, прыйсцi ў святыню, каб сустрэцца з Богам, — i такiм чынам аднавiць сваю духоўнасць, свае каранi, узняць узровень сваёй маральнасцi.

Як адзначыў Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Беларусi Леанiд ГУЛЯКА, даволi сiмвалiчна, што гэтая акцыя аб'яднала прадстаўнiкоў найбольш масавых рэлiгiйных канфесiй, у першую чаргу праваслаўнай i каталiцкай.

У Белай зале Храма-помнiка валанцёры з усiх абласцей Беларусi прэзентавалi свае тэматычныя выставы. Дзякуючы фотакалажам, шматлiкiм вырабам, вiдэаролiкам, моладзь расказала аб культавых аб'ектах, якiя былi добраўпарадкаваны на працягу года. Ацанiў работу валанцёраў i Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.

— Я шчыра радуюся, што моладзь прымае ўдзел у адраджэннi святыняў на беларускай блаславёнай зямлi, — адзначыў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел. — У апошнiя гады наша ўвага прыкавана да Блiзкага Усходу. Паглядзiце, што робяць заваёўнiкi, звярнiце ўвагу на iх папярэднiкаў. Яны абсякалi каранi народа, спрабавалi знiшчыць iдэнтычнасць людзей, якая адлюстроўвалася ў храмах, культавых пабудовах, манастырах. Святынi — гэта ж не толькi культурная спадчына, не толькi мастацтва або дойлiдства. Гэта ўнутраны свет чалавека, грамадства. Не выпадкова ўсе заваёўнiкi разбуралi храмы, тым самым знiшчалi цэлы культурны i духоўны пласт, выкарчоўвалi каранi, сокамi якiх сiлкавалiся многiя пакаленнi. Як толькi мы спрабуем адрадзiць храмы i манастыры, паглядзiце, як адразу паўстаюць нашы злоснiкi. А ўсё таму, што храмы — гэта аснова духоўнага жыцця нацыi, народа. I беларускi народ спрабуе зрабiць усё дзеля таго, каб будучыя пакаленнi не пазбавiлiся гэтага каштоўнага дару.

Падчас мiжканфесiйнага адкрытага дыялогу «Аднаўляючы святынi — ствараем будучыню!», якi адбыўся напрыканцы мерапрыемства, прадстаўнiкi духавенства i грамадскiя дзеячы абмеркавалi з моладдзю надзённыя пытаннi. Дыскусiя атрымалася даволi цiкавай.

Веранiка КАНЮТА

veronika_kanyuta@mail.ru

Загаловак у газеце: Святы абавязак кожнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?