Вы тут

Бяспека як ключавая iдэя


Самiт ВRIKS (Бразiлiя, Расiя, Iндыя, Кiтай i Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка), праведзены 15—16 кастрычнiка ў iндыйскiм штаце Гоа, не стаў крынiцай значных сенсацый у сферы шматбаковага супрацоўнiцтва. Найбольшыя поспехi былi дасягнуты ў сферы супрацоўнiцтва на двухбаковай аснове. Так, Расiя i Iндыя абвясцiлi аб кантракце памерам у некалькi мiльярдаў долараў на пастаўку Масквой для Дэлi зенiтна-ракетных сiстэм С-400 «Трыумф» i планах па сумеснай вытворчасцi верталётаў i вартавых катараў. Таксама кампанiя «Раснафта» набудзе ў Iндыi буйны порт i частку нафтаперапрацоўчага завода. З сумесных дзеянняў можна адзначыць заклiк прыняць у рамках Генасамблеi ААН Усёабдымную канвенцыю аб мiжнародным тэрарызме, асуджэнне аднабаковых эканамiчных санкцый, якiя супярэчаць мiжнароднаму праву, i рашэнне стварыць у будучынi ўласнае рэйтынгавае агенцтва.


Самiт АДКБ, якi адбыўся ў Ерэване 14 кастрычнiка, упершыню за доўгi час пакiнуў частку сваiх рашэнняў не для прэсы. У прынцыпе, гэта можна расцанiць станоўча, паколькi ў сiлу спецыфiкi дзейнасцi арганiзацыi поўная адкрытасць азначае недастатковую сур'ёзнасць у прыняццi сапраўды важных рашэнняў, што магло б негатыўна адбiцца на нацыянальнай бяспецы ўдзельнiкаў арганiзацыi. Была прынята Стратэгiя калектыўнай бяспекi да 2025 года, асноўным зместам якой з'яўляюцца сумесныя адказы на самыя сур'ёзныя выклiкi. Вядома, гэтыя выклiкi звязаны перш за ўсё з праблемамi ў сферах тэрарызму, нестабiльнасцi краiн-суседзяў АДКБ, гандлю наркотыкамi i нарастання напружанасцi ў адносiнах Расii i Захаду. У прынятай заяве па нагорна-карабахскiм канфлiкце члены АДКБ заклiкалi да рашэння праблемы супрацьстаяння дыпламатычнымi спосабамi. Таксама быў негатыўна ацэнены ўплыў аднабаковых дзеянняў ЗША i iх саюзнiкаў па разгортваннi глабальнай сiстэмы супрацьракетнай абароны на мiжнародную бяспеку i стабiльнасць. I, вядома, важным момантам стаў пераход лiдарства ў АДКБ да Беларусi. Беларускi Прэзiдэнт ужо паабяцаў з гэтай нагоды прапанаваць нешта добрае для АДКБ у плане адзiнства i павагi з боку кантрпартнёраў.

Прэзiдэнцкая кампанiя ў ЗША становiцца адной з самых брудных у гiсторыi амерыканскiх выбараў, калi не самай бруднай. Два асноўныя кандыдаты, якiя маюць рэальныя шанцы перамагчы, — Хiлары Клiнтан i Дональд Трамп — практычна не саромеюцца ў выразах. А iх каманды зладзiлi сапраўдную вайну кампраматаў. У ход iдзе ўсё, у чым толькi магчыма абвiнавацiць адно аднаго. У той час як каманда Трампа абвiнавачвае Хiлары Клiнтан ва ўжыванні наркотыкаў i ў злачынстве, звязаным з магчымай уцечкай сакрэтных дакументаў, каманда Клiнтан спрабуе скампраметаваць Трампа, iмкнучыся выставiць яго сексуальным агрэсарам. Ужо 12 жанчын заявiлi пра сексуальныя замахi з боку Трампа, прычым некаторыя са сведак вядуць гаворку пра справы трыццацiгадовай даўнасцi. Да барацьбы падключаюцца i iншыя рэсурсы: так, сайт WikiLeaks апублiкаваў перапiску вядомых членаў Дэмакратычнай партыi, якая сведчыць аб iх намеры скампраметаваць Дональда Трампа, пусцiўшы лжывыя чуткi аб парушэннi роўнасцi палоў пры найме ў яго кампанiю. Хто б ні перамог, адмывацца потым ад гэтага бруду прыйдзецца доўга. Да таго ж наўрад цi iмкненне канкурэнтаў публiчна мыць брудную бялiзну i прама фабрыкаваць кампрамат адзiн на аднаго станоўча паўплывае на iмiдж ЗША ў свеце, што ўскладнiць задачы новага прэзiдэнта па захаваннi ўплыву краiны на мiжнароднай арэне пасля ўступлення на пасаду.

Вельмi магчыма, што выбарчая iстэрыка паўплывала i на сур'ёзнае пагаршэнне адносiн ЗША з Расiяй за апошнiя дзесяцiгоддзi. Абодвума бакамi робяцца заявы ў стылi горшых часоў халоднай вайны памiж ЗША i СССР. У прыватнасцi, западозрыўшы Расiю ў хакерскiм нападзе на перапiску членаў Дэмакратычнай партыi, праведзеным нiбыта з мэтай скампраметаваць Хiлары Клiнтан i дапамагчы Дональду Трампу, найвышэйшае кiраўнiцтва ЗША вуснамi вiцэ-прэзiдэнта Джо Байдэна зрабiла беспрэцэдэнтную заяву аб намеры распачаць кiбератаку на Расiю. Пры гэтым нiякiх доказаў таго, што сервер Дэмакратычнай партыi быў узламаны, грамадскасцi прадстаўлена не было. Ствараецца ўражанне, што член Дэмакратычнай партыi Джо Байдэн выкарыстоўвае дзяржаўныя рычагi, каб скампраметаваць сувязямi з Расiяй члена Рэспублiканскай партыi Дональда Трампа. Калi гэта так, то напружанне памiж Расiяй i ЗША павiнна знiзiцца пасля выбараў, калi не будзе цяперашняй неабходнасцi разыгрываць расiйскую карту ў выбарных мэтах.

На мiнулым тыднi суверэнную Беларусь упершыню наведаў з вiзiтам член брытанскай каралеўскай сям'i прынц Майкл Кенцкi. Значнасць гэтага факта ў тым, што пасля выхаду з ЕС Вялiкабрытанiя будзе ажыццяўляць самастойную знешнюю палiтыку, i ў Беларусi ёсць неабходнасць паляпшаць адносiны з Лонданам. Але галоўнай мэтай перамоў было наладжванне супрацоўнiцтва з Майклам Кенцкiм як кiраўнiком уласнай кансалтынгавай кампанii, якая можа дапамагчы палепшыць бяспеку ў сферы дарожнага руху ў нашай краiне.

Сяргей КIЗIМА, доктар палiтычных навук

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.