Вы тут

Налета Кітай стане старшынёй БРІКС


У наступным годзе Кітай стане чарговай краінай-старшынёй БРІКС  (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР) і правядзе 9-ы саміт дадзенага аб'яднання ў верасні ў горадзе Сямэнь (Паўднёва-Усходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Пра гэта паведаміў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас 8-га саміту БРІКС у штаце Гоа на захадзе Індыі. У сустрэчы прынялі ўдзел прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума і прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер. 


Кітай разлічвае на працу з усімі бакамі, зацікаўленымі ў рэалізацыі дасягнутага на папярэдніх самітах кансенсусу, на паглыбленне супрацоўніцтва, а таксама на тое, што ў супрацоўніцтва ў рамках БРІКС будзе ўпісана новая старонка, адзначыў Сі Цзіньпін. Лідары 5 краін паглыблена абмяняліся думкамі і прыйшлі да шырокага кансенсусу адносна супрацоўніцтва ў рамках БРІКС, а таксама па іншых міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Сі Цзіньпін даў пазітыўную ацэнку важкім вынікам, дасягнутым за 10 гадоў развіцця супрацоўніцтва ў БРІКС, вылучыў ініцыятывы па сумесным рэагаванні на выклікі міжнароднай абстаноўкі, падкрэсліў намер кітайскага боку сумесна з усімі ўдзельнікамі планаваць новую схему развіцця, выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва краін БРІКС зможа аказаць моцнае садзейнічанне міру, стабільнасці і росквіту ў свеце. 

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што цяпер развіццё краін БРІКС сутыкаецца са складанымі і сур'ёзнымі знешнімі ўмовамі. Краінам БРІКС неабходная цвёрдая ўпэўненасць для сумеснага процідзеяння выклікам. Неабходна сумесна фармаваць адкрыты свет.  Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца рашучым прыхільнікам і ўдзельнікам механізму БРІКС, разглядае супрацоўніцтва ў БРІКС ў якасці важнага напрамку сваёй знешняй палітыкі, упэўнены, што супрацоўніцтва краін акажа моцнае садзейнічанне міру, стабільнасці і росквіту ў свеце.

Як вядома, Сямэнь з'яўляецца турыстычным курортам, размешчаным на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Кітая, ён вядомы сваім мяккім кліматам і прыгожай прыродай. Адметна, што Сі Цзіньпін займаў пасаду віцэ-мэра Сямэнь ў 1980-х гадах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».