Вы тут

Пекін пакутуе ад моцнага смогу


Нацыянальная абсерваторыя Кітая абнавіла дзеянне папярэджання "жоўтага" ўзроўню аб смогу ў Пекіне, паведамляе"Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Умеранае забруджванне паветра захаваецца ў Пекіне і на паўночным усходзе правінцыі Хэбэй захоўвалася да раніцы нядзелі, месцамі cмог будзе моцным, гаворыцца ў прагнозе Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра Кітая. Людзям рэкамендавана распачаць ахоўныя меры, а тым, хто пакутуе на рэспіраторныя захворванні, скараціць знаходжанне на вуліцы. 

У суботу раніцай індэкс якасці паветра ў Пекіне склаў 213, асноўным забруджвальнікам сталі ўзважаныя часціцы PM2,5, такія дадзеныя прыводзіць сталічны Цэнтр маніторынгу навакольнага асяроддзя. Узровень папярэджання аб забруджванні паветра з "сіняга" да "жоўтага" быў павялічаны ў пятніцу, калі індэкс якасці паветра дасягнуў 300.

Паляпшэнне якасці паветра чакаецца сёння ўвечары з прыходам халоднага атмасфернага фронту, паведамляе Пекінскі цэнтр маніторынгу і абароны навакольнага асяроддзя. 

Як вядома, у Кітаі прынята чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі пазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?