Вы тут

Літаратары павінны займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю


Творцы не павінны заставацца ў баку ад працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец учора ў Маскве на II З'ездзе Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.


Мікалай Чаргінец перакананы, што літаратары павінны займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю. "Стварэнне Саюзнай дзяржавы патрабуе, каб і інтэлектуалы ўнеслі сваю лепту ў аб'яднальныя працэсы", - сказаў ён.

Кіраўнік пісьменніцкага саюза адзначыў, што яго калег па цэху турбуе не толькі стан літаратуры, але і што адбываецца ў свеце. "Мы павінны сказаць сваё важкае слова супраць вайны, разбурэнняў і голаду", - заявіў ён.

Мікалай Чаргінец перакананы, што пісьменнікі Беларусі і Расіі імкнуцца жыць і працаваць у адной сацыяльна-палітычнай і эканамічнай прасторы. Ён заклікаў калег ствараць творы, якія распавядаюць пра дасягненні народаў Беларусі і Расіі, якія паказваюць высакародныя справы.

Таксама Мікалай Чаргінец паведаміў, што за пяць гадоў, якія прайшлі з папярэдняга з'езда, супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх пісьменнікаў значна памацнела. Цяпер неабходна вырашаць пытанні выдання твораў літаратараў дзвюх краін. Запланавана правядзенне семінараў для маладых пісьменнікаў, сумесных круглых сталоў па розных напрамках літаратуры, удзел у кніжных выставах, кірмашах, фестывалях.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.