Вы тут

Нямецкая сям'я знайшла ў польскім горадзе Любомеж па карце скарб


Нямецкая сям'я знайшла ў польскім горадзе Любомеж (Ніжняя Сілезія) скарб па карце, намаляванай іх дзядулем у 1952 годзе, паведамляе інтэрнэт-партал Onet.


Двое маладых немцаў прыехалі за скарбам з Гамбурга. Сайт гарадской мэрыі паведамляе, што іх дзед некаторы час жыў у Любомежы і працаваў там садоўнікам, а перад тым, як пакінуць горад, закапаў каштоўнасці. Мужчыны звярнуліся да адной з мясцовых жыхарак з просьбай пазычыць рыдлёўку. Ёй гэта здалося падазроным, і яна выклікала паліцыю. Вартавыя парадку забаранілі праводзіць працы да атрымання дазволу ад профільнага ведамства, а калі папера была выдадзена, суправаджалі раскопкі. У месцы, пазначаным на карце, былі знойдзены два трэснутыя збаны, у якіх ляжалі гадзіннік, упрыгажэнні, манеты XІX стагоддзя і партабак 1935 года. Усё было адпраўлена на экспертызу. Калі высветліцца, што знаходкі ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, іх адправяць у мясцовы музей.

Гэта не першы выпадак, калі ў горадзе знаходзяць скарбы. У 1972 годзе каля старой царквы дзеці адкапалі чару з залатымі манетамі розных еўрапейскіх краін. У 2008 годзе падчас рамонту адміністрацыйнага будынка рабочыя знайшлі тайнік з дакументамі XІX стагоддзя, самыя раннія з якіх датаваліся 1802 годам, а самыя познія — 1874-м. Любомеж (які таксама зваўся Лібенталь і Мілосна) — горад у Ніжняй Сілезіі. У розныя гады быў часткай Польшчы, Чэхіі, Германіі, па выніках Другой сусветнай вайны зноў быў перададзены Польшчы. Насельніцтва складае каля двух тысяч чалавек.

Загаловак у газеце: Дзядулеў скарб

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».