Вы тут

Брэсцкія музыканты дапамаглі Кобрынскаму дзіцячаму дому


Брэсцкія музыканты не пад уплывам агітацыі, не па прымусу, а па закліку ўласнай душы рашылі дапамагчы Кобрынскаму дзіцячаму дому.


Двое нераўнадушных брастаўчан, адзін з якіх сам некалі выхоўваўся ў падобнай установе, рашылі панурай і халоднай восенню падарыць крыху святла маленькім выхаванцам дзіцячага дома. Найперш яны накіраваліся да адміністратара групы «Дай Дарогу!» Яўгена Крука. Той горача падтрымаў ідэю і расказаў пра яе іншым брэсцкім музыкантам. На заклік адгукнуліся шэсць музычных груп з горада над Бугам.

Яны выбралі дзень і адыгралі чатырохгадзінны канцэрт у клубе «Сіці». Усе наведвальнікі клуба ведалі, што канцэрт дабрачынны і выручка пойдзе на дапамогу дзецям. Літаральна на наступны дзень заробленыя грошы — 550 рублёў — былі пералічаны на рахунак Кобрынскага дзіцячага дома. Паводле слоў дырэктара Наталлі Дудко, за гэтыя сродкі для ўсіх груп установы былі куплены сюжэтна-ролевыя гульні, якія патрэбны для развіцця дзяцей.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Музыка на карысць дзяцей

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.